Хоміна

былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Хо́міна[1] — колішняя вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавету.

Хоміна
трансьліт. Chomina
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Валяўкоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′42″ пн. ш. 31°4′30″ у. д. / 54.66167° пн. ш. 31.075° у. д. / 54.66167; 31.075Каардынаты: 54°39′42″ пн. ш. 31°4′30″ у. д. / 54.66167° пн. ш. 31.075° у. д. / 54.66167; 31.075
Хоміна на мапе Беларусі ±
Хоміна
Хоміна
Хоміна
Хоміна
Хоміна
Хоміна

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Хоміна ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[2] У XVIII стагодзьдзі — уласнасьць Агінскіх і Друцкіх-Любецкіхмаёнтак Любавічы.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Хоміна ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 1 сьнежня 1796 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году да 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 году да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце. 26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду й утварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага й скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Хоміна ў складзе Холбнянскай воласьці Горацкага павету.[4]

 
Фрагмэнт мапы № 2[5]

Пры наступу на Смаленск у ноч з 13 на 14 жніўня па загаду імпэратара Напалеона маршалы Ёахім Мюрат і Мішэль Нэй збудавалі ў Хоміне мост і пераправілі свае корпусы цераз Дняпро.[6][7][8]

З канца XIX стагодзьдзя Сядзіба Хоміна належала ўласнасьніку маёнтка Арловічы гэнерал-лейтэнанту Івану Аляксеевічу Андрыянаву (1830 — 16.04.1904) й яго нашчадкам. Дзейнічала паромная пераправа цераз Дняпро.[9]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1782 год — Старое Хоміна: 60 мужчын, 53 жанчыны; Новае Хоміна: 41 мужчына, 40 жанчын;
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 11 чалавек;[10];
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — Сядзіба Хоміна: 3 мужчыны, 4 жанчыны, 1 дом; Пагост Хоміна: 3 мужчыны, 5 жанчын, 2 дома;[11]

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 272
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 111 (Г1), 231. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  3. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 85 (Б-2), 332. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  4. ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
  5. ^ Бутурлин, Д. П. История нашествия императора Наполеона на Россию в 1812 году. — СПб., 1837.
  6. ^ Напалеон I Банапарт. Oeuvres de Napoleon Bonaparte. Tome Cinquieme.. — Paris: C.L.F. Panckoucle, Editeur, MDCCCXXI (1821). — Т. Campagne de Russie. Livre septieme.. — С. 35. — 305 с.
  7. ^ Михайловский-Данилевский А. И. Описание Отечественной войны 1812. — С.-Петербург: Печатано въ Военной Типографіи, 1839. — Т. Ч. 2. — С. 86. — 470с.карты(№25−44) с.
  8. ^ Черницкій Военно-статистическое обозрение Российской Империи. - Ч. 3 : Могилевская губерния. — Санктъ-Петербург: Департаментъ Генерального штаба, 1848. — Т. 8: Белорусские губернии : Ч. 1-3. — С. 46. — 150 с.
  9. ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 72, 73. — 329 с.
  10. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 395. — 613 с.
  11. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 64 (№ 55). — 250 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 586, 587.