Ганцавічы
Га́нцавічы — места ў Беларусі, на рацэ Цне. Адміністрацыйны цэнтар Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 925 чалавек[1]. Знаходзяцца за 250 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы.
Ганцавічы лац. Hancavičy | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1898 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Ганцавіцкі | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 13 925 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1646 | ||||
Паштовы індэкс: | 225432 | ||||
СААТА: | 1216501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′42″ пн. ш. 26°25′40″ у. д. / 52.76167° пн. ш. 26.42778° у. д.Каардынаты: 52°45′42″ пн. ш. 26°25′40″ у. д. / 52.76167° пн. ш. 26.42778° у. д. | ||||
± Ганцавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gantsevichi.brest-region.gov.by/ |
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Ганцавічы» ёсьць вытворным ад прозьвішча Ганцэвіч[2]. Адзначаліся старажытныя германскія імёна Hanto і Hanco[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Hancewicze (1882 год)[4].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСучаснае места Ганцавічы ўзьнікла ў 2-й палове XIX ст. як паселішча пры чыгуначнай станцыі, якое атрымала назву ад суседняй вёскі Ганцавічаў (у наш час фактычна прылягае да места з паўднёвага захаду). Гэтая вёска ўпершыню ўпамінаецца ў сярэдзіне XVII ст. як шляхецкая ўласнасьць у Клецкай ардынацыі Радзівілаў[5]. Ганцавічы ўваходзілі ў Пінскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. На 1652 год у аднайменным маёнтку было 24 валокі зямлі.
У 1773 годзе ўладальнік фальварку Ганцавічаў Г. Макавецкі вылучыў яго з маёнтку Круговічаў і прадаў наваградзкаму падваяводу Ю. Абуховіча. У гэты час у вёсцы было 15 сядзібаў, дзеяла царква Сьвятога Антонія. У 1777 годзе, паводле падатковага тарыфу, Ганцавічы знаходзіліся ў Клецкай парафіі і налічвалі 15 дымоў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ганцавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 2-й палове ХІХ ст. вёска знаходзілася ў валоданьні графа С. Чапскага.
У 1884 годзе з будаваньнем Палескай чыгункі зьявілася станцыя Ганцавічы, у ваколіцах якой пачалася прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасьці шкла. У 1888 годзе ўва ўрочышчы Ельні маёнтку Ганцавічаў пры станцыі Ганцавічах пачалося будаваньне паравой лесапільні. Завод месьціўся там, дзе цяпер знаходзіцца аўтобусная станцыя. У 1899 годзе на тым месцы, дзе цяпер разьмяшчаецца Ганцавіцкі хлебазавод і Дом школьнікаў, працаваў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бэмскае шкло.
У кастрычніку 1902 году Менская губэрнская ўправа зацьвердзіла плян забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічах. У ім адзначалася, што першапачаткова паселішча месьцілася ўва ўрочышчы Ельні пры станцыі Ганцавічах Палескай чыгункі Круговіцкай воласьці. Там жа ёсьць запіс, што паселішча ўтварылася ў 1898 годзе. Прычынай узьнікненьня, паводле дакумэнта, зьявілася пабудова завода Краеўскага і Столя, продаж лесу ў маёнтку Ганцавічах і Круговічах, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, разьмешчанага паблізу станцыі Ганцавічаў і ўрочышча Ельні. У паселішчы налічвалася 86 будынкаў, зь якіх адзін быў мураваным. На 1909 год на станцыі было 48 двароў.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ганцавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ганцавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 193 будынкі. У 1930-я гады у мястэчку дзеялі царква, касьцёл і дзьве сынагогі, працавалі пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, лекар і фэльчар. Існавалі гасьцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Ўшэравіцкага (цана пакоя ў дзень ~1,5 злотага), быў рэстаран Красінскага (абед ~1 злоты), кавярня Грамбецкага. У 1934 годзе пажар зьнішчыў драўляны каталіцкі касьцёл (збудаваны ў 1921 годзе) і большую частку забудовы мястэчка.
У 1939 годзе Ганцавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну і атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У гэты час тут было 490 двароў. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Ганцавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1966 гадох мястэчка было ў складзе Ляхавіцкага раёну. 6 сьнежня 1973 году Ганцавічы атрымалі статус места.
-
Рынак. Урачыстасьці, 3.05.1934 г.
-
Рынак. Урачыстасьці, 3.05.1934 г.
-
Мястэчка па пажары, 1934 г.
-
Пачатак будаваньня касьцёла, 1934 г.
-
Касьцёл, да 1939 г.
-
Касьцельная вуліца, да 1939 г.
-
Першая вуліца, да 1939 г.
-
Чыгуначная вуліца, 15.04.1937 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 633 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1026 чал.[7]; 1921 год — 1015 чал. (496 муж. і 519 жан.); 1935 год — 2,3 тыс. чал.; 1940 год — 2690 чал.; 1970 год — 5,2 тыс. чал.[8]; 1970 год — 4882 чал.[9]; 1973 год — 6,9 тыс. чал.; 1991 год — 14,5 тыс. чал.; 1997 год — 15,9 тыс. чал.[10]; 1998 год — 16,1 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год - 14 722 чал.[11]; 2006 год — 14,7 тыс. чал.; 2008 год — 14,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 894 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 14 043 чал.[13]; 2016 год — 13 887 чал.[14]; 2017 год — 13 925 чал.[15]; 2018 год — 13 925 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Ганцавічах працуюць 5 дашкольных установаў, 3 сярэднія школы, гімназія, адзін ліцэй с/г вытворчасьці, адмысловая школа-інтэрнат.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць 2 бібліятэкі (адна зь іх дзіцячая), дом культуры, дом рамёстваў, краязнаўчы музэй, кінатэатар.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
17 верасьня вуліца | Першая вуліца |
Гагарына вуліца | Другая вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Касьцельная вуліца |
Матросава вуліца | Шпітальная вуліца |
Савецкая вуліца | Трэцяя вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Чыгуначная вуліца[16] |
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў і лясной прамысловасьці.
- ААТ «Модуль»
- Філія «Ганцавіцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»
- ААТ «Ганцавіцкі райаграсэрвіс»
На поўнач ад Ганцавічаў разьмяшчаецца РЛС «Волга» (Азярэчча, Клецкі раён; 52°51′27″ пн. ш. 26°28′55″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.48194° у. д.), што ўваходзіць у склад расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе. На баявым дзяжурстве з 1 кастрычніка 2003 году. Станцыя дэцымэтровага дыяпазону дазваляе адсочваць пускі МБР на паўночна-заходнім ракетанебясьпечным кірунку. Паводле дамоваў, падпісаных 6 студзеня 1995 году, уся нерухомая маёмасьць і заняты «Волгай» і яе інфраструктурай пляц знаходзяцца ў карыстаньні расейскаму боку на 25 гадоў (да 2020 году).
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Ганцавіцкі краязнаўчы музэй, Дом рамёстваў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Зоны адпачынку знаходзяцца на усход ад Ганцавічаў у хваёвым бару каля ракі Цны (урочышча Горкі), а таксама на паўднёвай ускраіне места (пляж «Паўднёвы»).
Славутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
- Сядзібна-паркавы комплекс Падарэўскіх (1840-я)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі (1934—1935)
Асобы
рэдагаваць- Алесь Кажадуб (нар. 1952) — беларускі пісьменьнік
- Максім Лынша (нар. 1985) — лёгкаатлет
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 67.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 3, 747—748.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 25.
- ^ Пазднякоў В. Ганцавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 494.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Герасіменя В. Першыя крокі, Ганцавіцкі краязнаўчы музэй
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 221.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 31.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 220.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.