Доўнар (Доўнэр, Дэўнэр, Даўнар, Даўняр, Дэўнар, Дохнар, Долнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Douwner
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Nero
Dago + Nero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Доўнэр, Дэўнэр, Даўнар, Даўняр, Дохнар, Долнар
Вытворныя формы Данар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Доўнар»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дагнар (Dæghnar, Dagnar[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[6][7] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[8][9]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[10], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[11]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[12]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя *Dannarius[13].

У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[14].

У Прусіі бытавала прозьвішча Degner[15], гэтае ж прозьвішча адзначалася ў Памор’і[16].

Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: у Дорсунишках Довнару земля Яркгова (7 лістапада 1442 году)[17]; Радивилу пять чоловековъ, на имя: Индрих а Воинило, Пилип, Довнар, Кровъсикало (9 лістапада 1449 году)[18]; homines septem equorum pabulatores alias conyvchi… Downar (29 лютага 1476 году)[19]; в Керновскомъ повете землицы, што держал Довнар а Бутко (28 ліпеня 1494 году)[20]; homines… Daunor Stankonem Rynykowicz (3 чэрвеня 1511 году)[21]; homines nostros districtus Merecensis… Mikitam Downarowicza (16 жніўня 1511 году)[22]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… Довнаровичи (26 студзеня 1516 году)[23]; Юхна Довнарович… Брат его Андреи Довнарович… Ян Довнарович (29 жніўня 1524 году)[24]; Ян Довнаровичъ[25], Миколаи Довнаровичъ[26], Довняр Янъковичъ[27], Воитко Довнаровичъ[28], Довнар Визборовичъ[29], Павелъ Довнаровичъ[30], Бутримъ Довнаровичъ[31], Довнаръ Пиктевичъ, Юри Довнаровичъ[32], Миколаи Довнаровичъ[33] (1528 год); Субоч Довнарович (1 ліпеня 1542 году)[34]; з Дохънора… село Дохнаро (1552 год)[35]; Janucz Downarewycz… Janko, Woyczyuk Downarewyczey (1552—1555 гады)[36]; села Довнаровичовъ (1554 год)[37]; miasto Goniądz… Downary (1571 год)[38]; панъ Крыштофъ Довнаровичъ (18 студзеня 1635 году)[39]; ze wsi Dawnarowicz (2 кастрычніка 1636 году)[40]; Żdan Downar (30 чэрвеня 1652 году)[41]; Хриштоп Александров сын Долнар (1655 год)[42]; ur. Wojciecha Piotrowicza Downarowicza, Jana Ławrynowicza, Mikolaja Krzysztofowicza, Jakuba Misiewicza, Wojciecha Maciejewicza, Jana Stanisławowicza, Eliasza Janowicza, Daniela Mikołajewicza, Piotra Jurewicza Downarowiczów (30 жніўня 1656 году)[43]; Jm. pan Zacharyjasz Downarowicz (1667 год)[44]; frater Iosephus Dołnar, laicus professus, obiit Ivenecii (1732 год)[45]; Matheo Dołnarowicz (1756 год)[46]; Jerzy Lubicz Dołwnar (5 лютага 1742 году[47], 6 лютага 1764 году[48]); Dewnerowicz Cas. Viln., Dewnerowicz Jos. Viln. (1742 год)[49]; Downary… Dawnary… Dołnary (1744 год)[50]; Downarowicz Elias, Rutenus (1768 год)[51]; Marianna Dawnorowicz (1776 год)[52]; Anna Downerowa (1874 год)[53]; Downer Stanislaw (29 студзеня 1892 году)[54]; Dewnarowicz Antonina (XIX ст.)[55].

Носьбіты

рэдагаваць

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Рэчыччыне адзначаўся шляхецкі род Доўнараў[58].

Доўнары — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[59] і царквы ў Гарадцы (Меншчына) на 1858 год[60].

Доўнары (Downar) — прыгонныя з ваколіцаў Езны, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[61].

Даўнаровічы (Downarowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Новых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[62].

Доўнары — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Койданава[63] і Сьвіру[64].

Доўнэры (Downer) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[65].

Доўнары (Downar) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Віленскага і Троцкага паветаў[66][67].

Даўнаровічы (Downarowicz) гербаў Аксак, Прыяцель і Рудніца — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[68].

Даўнаровічы (Downorowicz, Downarowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[65], ваколіцаў Сьвянцянаў[64] і Троцкага павету[67].

Запольскія-Доўнары і Лінеўскія-Даўнаровічы — літоўскія шляхецкія роды[69].

Даўнаровіч (Downarowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[70].

У XVI ст. існавалі маёнтак Даўнаравічы (Давнаровичи), «поле» Доўнаравічы (Довнаровичи) і маёнтак Доўнарава (Довнарово) у Жамойцкім старостве[71].

На 1910 год існавала паселішча Даўнары ў Новатухінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[72].

Вёскі з назвай Даўнары існуюць на гістарычных Ашмяншчыне, Ваўкавышчыне, Меншчыне і Падляшшы. На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Даўнаршчына, на гістарычнай Віленшчыне — хутар Даўнарышкі, на гістарычнай Полаччыне — вёска Дохнары.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  2. ^ Dagnar, Nordic Names
  3. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 581.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  7. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
  8. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  9. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 183.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  13. ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  14. ^ Duszyński-Karabasz H. Die Familiennamen deutscher Herkunft in dem Beerdigungsbuch der Erwachsenen des Kommunalfriedhofs in der Kcyńska- Strasse in Bydgoszcz (Jahre 1925—1935) // Name and Naming: Proceedings of the Fourth International Conference on Onomastics «Name and Naming» Sacred and Profane in Onomastics, Baia Mare, September 5—7, 2017. S. 122.
  15. ^ DEGNER (Ortsfamilienbuch Pobethen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  16. ^ DEGNER (Familiendatenbank Landgemeinden nördlich von Bütow/Pommern), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 65.
  19. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 351—352.
  20. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 104.
  21. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 128.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 99.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  24. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 11.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  27. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
  28. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
  29. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  30. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
  31. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 95.
  32. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  33. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  34. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14.
  35. ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 6, 122.
  36. ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 497—498.
  37. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 42—43.
  38. ^ Jabłonowski A. Podlasie. — Warszawa, 1908. S. 177.
  39. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 24. — Витебск, 1893. С. 233.
  40. ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 1. — Вильнюс, 1959. С. 100.
  41. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 359, 372.
  42. ^ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 58.
  43. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 146.
  44. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo mścisławskie 1667 r. — Warszawa, 2008. S. 24.
  45. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 122.
  46. ^ Sinkevičiūtė D. Dėl lietuvių dvikamienių asmenvardžių kamieno «dal-» atsiradimo // Baltistica. T. 45, Nr. 2 (2010). P. 329.
  47. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 68.
  48. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 163.
  49. ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 171.
  50. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  51. ^ Litvanicarum Societatis Jesu historiarum provincialium pars prima, auctore Stanislao Rostowski, ex eadem societate et provincia sacerdote. — Vilnae, 1768. P. 446.
  52. ^ Bobty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  53. ^ Anna Downerowa (Анна Довнер), Старые памятники в Слуцке
  54. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 72.
  55. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 71.
  56. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 116.
  57. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 260.
  58. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 22.
  59. ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  60. ^ Яўген Анішчанка, Городец церковь Минского уезда список прихожан 1858 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 14 красавіка 2016 г.
  61. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 365.
  62. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 406.
  63. ^ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 61.
  64. ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
  65. ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 471.
  66. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470.
  67. ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 261.
  68. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470—471.
  69. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  70. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  71. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 89, 99.
  72. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 133.

Літаратура

рэдагаваць