Стараверхненямецкая мова
Стараверхненямецкая мова (ням. Althochdeutsch) — найбольш старажытная засьведчаная ў пісьмовым выглядзе форма нямецкай мовы[1]. Ахоплівае часавы пэрыяд у 750—1050 гады.
Стараверхненямецкая мова | |
Афіцыйны статус | |
---|---|
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | goh |
Назва складаецца з элемента «стары» з часавым значэньнем і «высокі» — з прасторавым[2]. Высоканямецкія дыялекты (Hochdeutsche Dialekte) выкарыстоўваліся ў тагачаснай цэнтральнай і паўднёвай Нямеччыне, а ніжненямецкія (Niederdeutsch) дыялекты выкарыстоўваліся ў больш нізкіх паўночных раёнах. Толькі ў верхненямецкіх дыялектах адбыўся зрух зычных у старажытнанямецкай мове (althochdeutsche Lautverschiebung), напрыклад, германскае holt > стараверхненямецкае holz, германскае slapan > стараверхненямецкае slaffan[3].
Стараверхненямецкая мова ўзьнікла з групы заходнегерманскіх моваў каля 500 году на тэрыторыі сучаснай паўднёвай і цэнтральнай Нямеччыны ў выніку працэсу, які называецца другім зрухам зычных. На тэрыторыі цяперашняй паўночнай Нямеччыны гэтага працэсу не адбылося і там разьвілася асобная ніжненямецкая мова. Стараверхненямецкая мова пісалася лацінскім альфабэтам, які нязначна зьмянілі дзеля адаптацыі да стараверхненямецкай фанэтычнай сыстэмы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Morciniec N. Historia języka niemieckiego. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Atut, 2021. S. 31.
- ^ Morciniec N. Historia języka niemieckiego. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Atut, 2021. S. 38.
- ^ Morciniec N. Historia języka niemieckiego. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Atut, 2021. S. 43.
- ^ Szulc A. Historia języka niemieckiego. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1991. S. 86.