Нарвід
Нарвід, Норвід (Норвіт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Нарвід лац. Narvid | |
Norvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Noro + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Норвід, Норвіт |
Зьвязаныя імёны | Widhener |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нарвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьНорвід (Norvid) і Відэнер (Widhener[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарымунт, Ашнар; германскія імёны Narelo, Normund, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]. Такім парадкам, імя Нарвід азначае «захаваньне моцы»[7].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Норвід (Norwid) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[9].
У Прусіі бытавала імя Нервід: Nerwyde (1370 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарвиду чоловек (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[11] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[12]; у Видуклях чоловекъ Нарвидъ (1440—1492 гады)[13]; homines… Narwyd (8—13 сакавіка 1462 году)[14]; боярина Вилькомирского Войтка Нарвидовича (каля 1514 году)[15]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ивашка Норвидовича (26 студзеня 1516 году)[16]; люди Пунского повета… Еда Нарвидовича (19 красавіка 1516 году)[17]; Нарвидъ Якубовичъ… Нарвидъ Станьковичъ (1528 год)[18]; Юри Нарвидович (1538 год)[19]; чоловекъ… Нарвидъ (25 ліпеня 1539 году)[20]; подданыи господарьскии Бобренскаго сорока: Павелъ Нарвидовичъ (13 і 14 жніўня 1539 году)[21]; Ян Нарвидович (1 ліпеня 1542 году)[22]; земли пустовские… Нарвидишку (2 лютага 1553 году)[23]; село Нарвидовичовъ… села Нарвидовичовъ (1554 год)[24]; Янъ Якубовичъ з Нарвидовичовъ… Блажей Кгиржодовичъ з Нарвидовичъ… Якубъ Миколаевичъ з Нарвидовичовъ (1567 год)[25]; в старостъве Упитьскомъ… пры селе Нарвидовичах (13 сьнежня 1584 году)[26]; Norwidowicz[27], Mikołaj Nardwid[28], Baltromiej Norwid[29], po p. Norwidzie[30] (1621 год); Ur. Stanislawowi Norwidowi, chorążemu (30 траўня 1656 году)[31]; Stanisław Norwid (20 ліпеня 1661)[32]; Andrzey Narwid (1675—1677 гады)[33]; Dawid Norwid[34], Jerzy Norwid… Jan Norwid[35], Kazimierz Norwid[36], Jan Norwid[37], Jan Norwid… od P. Damiela Norwida[38], Jerzy Norwit[39] (1690 год); Norwid (1701 год)[40]; Petrus Narwid (1714 год)[41]; Tomasz Narwid[42], Tomasz Narwid, Jerzy Narwid x, Antoni Narwid x[43] (10 лютага 1791 году); Symeonis et Brigida Norwid (1792 год)[44].
Носьбіты
рэдагаваць- Нарвід — літоўскі баярын, які паміж 1413 і 1424 гадамі атрымаў ад вялікага князя Вітаўта два чалавекі ў Медніцкай воласьці (Жамойць)[45]
- Войтка Нарвідавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў 1514 годзе
- Нарвід Якубавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нарвід Станькавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Юр’евіч Норвід — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[46]
Нарвіды (Narwid) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Ашмянскага[47] і Троцкага паветаў[48].
Норвіды[49] і Норвіды-Рачкевічы[50] — літоўскія шляхецкія роды.
На 1909 год існаваў маёнтак Нарвід-Поль (Норвід-Поль) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[51].
На гістарычнай Троччыне існуе вёска Нарвідзішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
- ^ Alhaug G. 10 001 navn: norsk fornavnleksikon. — Cappelen Damm, 2011.
- ^ Norvid, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 70.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 499.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 387.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 50.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 167.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 188—189.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 258.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 397.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 137, 173
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 21.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 229.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 33.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 661.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 70 (1582—1585 гг.). — Менск, 2008. С. 226.
- ^ Ragauskaitė A. 1621 m. kaimų gyventojų antroponimų darybos polinkiai Joniškio parapijos krikšto metrikų knygoje // Baltu filoloģija. T. 32, Nr. 1/2 (2023). P. 174.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 58.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 105.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 106.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 174—175.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 293.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 71.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 113.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 156.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 163.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 164.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 165.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 18.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 463.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 473.
- ^ Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 6.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 501.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 189.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 313, 676.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 361.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 137.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)