Вялёна (лет. Veliuona) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Нёмане. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 883 чалавекі.

Вялёна
лет. Veliuona
Вялёна
Veliuona COA.gif
Герб Вялёны


Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Юрбурскі
Староства: Вялёнскае
Насельніцтва: 883 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-74054
Геаграфічныя каардынаты: 55°4′50″ пн. ш. 23°16′10″ у. д. / 55.08056° пн. ш. 23.26944° у. д. / 55.08056; 23.26944Каардынаты: 55°4′50″ пн. ш. 23°16′10″ у. д. / 55.08056° пн. ш. 23.26944° у. д. / 55.08056; 23.26944
Вялёна на мапе Летувы
Вялёна
Вялёна
Вялёна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялёна — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

НазваРэдагаваць

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вялёна ўтварылася ад гоцкага імя Wilun[1].

ГісторыяРэдагаваць

 
Магіла Вялікага князя Гедзіміна, помнік усталяваны ў 1923 годзе

Упершыню ўпамінаецца ў 1291 годзе ў Хроніцы Прускай зямлі Пятра з Дусбургу.

На адным з пагоркаў Вялёны быў пахаваны вялікі князь Гедзімін. Існавала тут крыжацкая крэпасьць. У 1412 годзе Вітаўт Вялікі збудаваў у Вялёне замак, а ў 1421 годзе — устанавіў каталіцкую парафію.

Касьцёл адносіцца да найстарэйшых касьцёлаў Летувы. Разбудаваў яго ў 1636—1644 гадах князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.