Рудаміна
Рудаміна (лет. Rudamina) — вёска ў Летуве, на рацэ Рудамінцы. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 3921 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Вільні.
Рудаміна лац. Rudamina | |||||
лет. Rudamina | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1377 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Віленскі | ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3921 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-13031 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′40″ пн. ш. 25°21′0″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 25.35° у. д.Каардынаты: 54°35′40″ пн. ш. 25°21′0″ у. д. / 54.59444° пн. ш. 25.35° у. д. | ||||
Рудаміна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рудаміна — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Рудамінаў-Дусяцкіх, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Назва
рэдагавацьТапонім Рудаміна, магчыма, утварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Рудамінаў-Дусяцкіх[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1592 годзе ў Рудаміне збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рудаміна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рудаміну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
-
Праект касьцёла, да 1907 г.
-
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.
-
Касьцёл, 1941—1944 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 281 чал., зь іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 юдэяў; 1881 год — 201 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 3921 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1909)
- Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Спаса (1877; мураўёўка)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Інтэр’ер касьцёла
-
Мікольская царква
-
Царква-мураўёўка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Semaškaitė I. «Lietuvos dvarai». Enciklopedinis žinynas. — Vilnius: «Algimantas», 2010. P. 353.
- ^ Krzywicki J. Rudomino // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 944.