Даўят (Даўют, Тавят, Дальлят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Довят[a].

Dowyatt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Joto
Davo + Hatho
Іншыя формы
Варыянт(ы) Довят, Даўют, Тавят, Дальлят
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўят»

Паходжаньне

рэдагаваць

Даўят або Давята (Dowyatt, Daviato[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўмонт; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Damondus) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[6].

Адпаведнасьць імя Даўят германскаму імю Dowyatt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2]. Слушнасьць супастаўленьня імя Даўят з германскім імём Dowyatt прызнае летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Давъятъ (умова 1219 году); Довъяту две семици (1440—1492 гады)[8]; Довъяту шесть чоловековъ (7 лістапада 1442 году)[9]; а Довіата зятя Іанкова (26 студзеня 1516 году)[10]; на имя Яна Довятовича (11 красавіка 1516 году)[11]; на имя Янъ Довятовичъ а брат его Щастный (12 красавіка 1516 году)[12]; Грин Довятовичъ[13], Марко Довятовичъ[14], Станько Довъятовичъ[15], Станко Довятовичъ[16], Довъятъ Мединович[17], Бортко Товъятович[18], Довъятъ Петровичъ[19], Болтромеи Довъятовичъ[20], Володко Довъятович[21], Кгабрыял Довъятовичъ[22], Бутко Довъятовичъ[23] (1528 год); пустовщын… а Довъятовщыну (7 сакавіка 1534 году)[24]; Довят Янович… Довят Якубович (1537—1538 гады)[25]; Родъ Довятовичъ[26], Стась Довятовичъ[27] (1567 год); земяном повету ковенского… роду Дов’ятовичовъ от Жеимъ (15 верасьня 1568 году)[28]; панов Дов’ятовичов[29]; Грыцъ Дов’ятович (XVI ст.)[30]; до земенина господаръского повету Упитского Томаша Товята (2 траўня 1586 году)[31]; з Доллятом (Хроніка літоўская і жамойцкая)[32]; Bałtromiej Dowiat… Józef Dowiat (1621 год)[33]; p. Mikołaj Dowiad (1673 год)[34]; Daniel Dowiad (1690 год)[35]; Andrey Dowiat (12 студзеня 1714 году)[36]; Tadeusz Dowiat (1765 год)[37]; Antoni Dowiatt (1799 год)[38]; Agata Dawiat (1800 год)[39]; Konstancja Dowjat (1801 год)[40].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Даўят ( па 1219) — літоўскі князь
  • Даўят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Ян і Шчасны Давятавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1516 годзе
  • Грын Давятавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марка Давятавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Даўятавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Давятавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Медзінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Пятровіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Балтрамей Даўятавіч — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Валодзька Даўятавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Габрыял Даўятавіч — тандагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Буцька Даўятавіч — ясвойнаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Давят Якубавіч і Давят Янавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
  • Балтрамей Янавіч і Ян Юр’евіч Даўютовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[41]
  • Кацярына Пятроўна Даўюцевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1599 годзе[42]
  • Тадэвуш Довят — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году

Довяты гербаў Габданк і Грыф — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Троцкага паветаў[43][44].

Довяты-Лабаноўскія — літоўскі шляхецкі род[45].

У XVI ст. існаваў маёнтак Давятавічы (Довятовичи) у Жамойцкім старостве[46].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёскі Даўяты Вялікія і Даўяты Малыя, у гістарычнай Прусіі — Давяты.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  1. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 219.
  2. ^ а б Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 99.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  11. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 312.
  12. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 314.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  18. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  20. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
  21. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
  23. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 106.
  25. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 159, 344, 359.
  26. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 720.
  27. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1329.
  28. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
  29. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 423.
  30. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 5.
  31. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 344.
  32. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 27.
  33. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 77.
  34. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 158.
  35. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 65.
  36. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 122.
  37. ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 341.
  38. ^ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  39. ^ Jużynty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  40. ^ Jużynty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  41. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 136.
  42. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 104.
  43. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 66, 469.
  44. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 260.
  45. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
  46. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 100.

Літаратура

рэдагаваць