Даўгер, Даўер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Dauharjis
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Hari
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даўер
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўгер»

Паходжаньне

рэдагаваць

Даўгары, пазьней Даўер або Дагер (Dauharjis[1], Dauer[2], Daherr) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Daugaard, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Ільля, Ігнат, Кандрат, Стэфан, Фёдар, Юзэф і Якаў Даўгеры — жыхары маёнтку Смаргоні, якія ўпамінаюцца ў 1689 годзе[8]
  • Андрэй, Венедыкт, Юры і Ян Даўеры — жыхары маёнтку Смаргоні, якія ўпамінаюцца ў 1755 годзе[9]
  • Венедыкт Даўгер — жыхар маёнтку Смаргоні, якія ўпамінаецца ў 1788 годзе[10]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  2. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 29.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 485.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв. Владение Сморгонь. — Минск, 1977. С. 105.
  9. ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв. Владение Сморгонь. — Минск, 1977. С. 164.
  10. ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв. Владение Сморгонь. — Минск, 1977. С. 209.