Капліца Сьвятой Барбары (Высокае)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятой Барбары
| |
Капліца Сьвятой Барбары
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.37611° у. д.Каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.37611° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца Сьвятой Барбары |
Капліца Сьвятой Барбары — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Высокім. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, на ўзвышаным беразе ракі Пульвы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную капліцу ў Высокім збудавалі ў 1772 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. 7 сьнежня 1869 году па закрыцьці расейскімі ўладамі Траецкага касьцёла ў Воўчыне яго маёмасьць перанесьлі ў капліцу.
Найноўшы час
рэдагавацьПа 1970 годзе савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак капліцы.
У 1990-я гады будынак капліцы вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Невялікі 8-гранны аб’ём накрываўся шатровым дахам, які завяршаўся фігурным ліхтаром з купалам (чыгуннае ліцьцё, не захаваўся). Грані аздабляюцца роўнымі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, кутнімі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза.
Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца ляпным расьлінным арнамэнтам, рэльефнымі выявамі вайсковых дасьпехаў. Над уваходам на 2 слупах разьмяшчаюцца хоры з ажурнай разной агароджай[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беляева, 15.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 72.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000035 |