Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Высокае)

Помнік гісторыі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Высокае
Каардынаты 52°22′01.38″ пн. ш. 23°22′47.29″ у. д. / 52.36705° пн. ш. 23.3798028° у. д. / 52.36705; 23.3798028Каардынаты: 52°22′01.38″ пн. ш. 23°22′47.29″ у. д. / 52.36705° пн. ш. 23.3798028° у. д. / 52.36705; 23.3798028
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Мікалай Чагін[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Высокім. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква, да 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Высокім збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы 1840 году. Праект царквы распрацаваў расейскі архітэктар Мікалай Чагін, а зацьвердзіў 23 жніўня 1864 году асабіста Мураўёў-вешальнік. Сродкі на будаваньне расейскія ўлады адабралі ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове прасторавай кампазыцыі кубападобны цэнтрычны аб’ём, шатровы дах якога завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі. З бакоў асноўнага аб’ёму далучаюцца прастакутныя прыдзелы пад 2-схільнымі дахамі, з фронту — прастакутны прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага фасаду — паўкруглая апсыда. Роўніцы фасадаў аздабляюцца лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Дэкаратыўна-кампазыцыйны акцэнт унутранай прасторы — 2-ярусны 5-часткавы іканастас (праект Чагіна) у аркавым прасьвеце апсыды. Над сяродкрыжжам шатровае скляпеньне. У літургічным начыньні інтэр’еру захоўваюцца абразы XVI — XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя» (у драўлянай шаце), «Маці Божая Адзігітрыя» (у мэталічным абкладзе), «Цуд Архістраціга Міхала» і «Тройца» (XIX ст.)[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 1
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000339