Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Бярэзань)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Бярэзань
Канфэсія каталіцтва
Дата заснаваньня 1644
Дата скасаваньня 1914
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XVII—XIX стагодзьдзяў у Бярэзані. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Касьцельным пляцы (Рынку). Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Касьцёл, 1910 г.

24 верасьня 1641 году ўладальнік Бярэзані канцлер Леў Сапега фундаваў у мястэчку на Рынку драўляны касьцёл. Будаваньне скончылася ў 1644 годзе. Касьцёл атрымаў тытул Найсьвяцейшай Панны Марыі Кармэльскай, пазьней тытул зьмянілі на Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Касьцёл, да 1915 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1818 годзе побач зь іх паставілі драўляную 2-ярусную званіцу. У 1844 годзе з фундацыі графіні Васовіч касьцёл рэканструявалі. У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касьцельную тэрыторыю абнесьлі мураванай агароджай з брамай.

У пачатку XX ст. парафія налічвала каля 7000 вернікаў. Мела філіяльныя касьцёлы ў Багушэвічах і Раванічах. У 1914 годзе касьцёл згарэў у пажары.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Гэта быў прастакутны зруб пад 2-схільным дахам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду ўзвышалася 2-ярусная 8-гранная шатровая вежачка з крыжам. Падобная вежачка была над апсыдай. Бакавыя фасады ў цэнтры мелі выгляд шырокай прастакутнай 3-слуповай лёджыі[2].

У інтэр’еры галоўны алтар меў абраз Маці Божай у срэбным акладзе. Перад касьцёлам збоку стаяла мураваная 2-аркавая званіца. На другім баку вуліцы разьмяшчалася драўляная плябанія.

  1. ^ Гісторыя парафіі, Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Міласэрнасьці ў месьце Бярэзані
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 388.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.