Ігуменскі павет
Ігуменскі павет (па-расейску: Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, што існавала ў 1793—1924 гадах. З 1923 па 1924 гады насіла назву Чэрвеньскі павет. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ігумен.
Ігуменскі павет | |
Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя, БССР |
Статус | Павет |
Уваходзіць у | Менская губэрня |
Адміністрацыйны цэнтар | Ігумен |
Дата ўтварэньня | 1793 |
Дата скасаваньня | 1924 |
Насельніцтва (1897) | 234,8 тыс. |
Плошча | 10,1 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне Ігуменскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ 1913 годзе ў павеце было 23 воласьці: Амяльняская, Белічанская, Брадзецкая, Верхменьская, Грэбеньская, Даўжанская, Дудзіцкая, Дукорская, Кліноўская, Магільнянская, Навалікоўская, Пагарэльская, Пагосцкая, Пукаўская, Пухавіцкая, Пярэжырская, Слабода-Пырашаўская (цэнтар — с. Пырашава), Сьмілавіцкая, Узьдзенская, Цітвянская, Шацкая, Юравіцкая, Якшыцкая[1].
Гісторыя
рэдагавацьІгуменскі павет у складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Менскага намесьніцтва. У 1921 Менская губэрня была скасаваная й павет перайшоў у прамое падпарадкаваньне БССР. 18 верасьня 1923 пераназваны ў Чэрвеньскі павет.
У 1924 годзе павет быў скасаваны.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле зьвестак перапісу 1897 году ў павеце пражывала 234,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 82,6%; жыды — 12,3%; палякі — 2,9%; расейцы — 1,8%. У павятовым горадзе Ігумене пражывала 4573 чал.[2]
Літаратура
рэдагаваць- Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5
- Алесь Карлюкевіч. Сцежкамі Ігуменшчыны. — Мн., Беларусь, 2008. С. 246
- Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі блакнот. Краяўначыя замалёўкі. — Мн., 2005. С. 235
- Алесь Карлюкевіч. Вандроўкі па Ігуменшчыне // Полымя, № 10, 2011