Сядзіба Патоцкіх (Бярэзань)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Патоцкіх
Палац Патоцкіх, рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду
Палац Патоцкіх, рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду
Краіна Беларусь
Места Бярэзань
Каардынаты 53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д. / 53.83611° пн. ш. 27.55361° у. д. / 53.83611; 27.55361Каардынаты: 53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д. / 53.83611° пн. ш. 27.55361° у. д. / 53.83611; 27.55361
Архітэктурны стыль клясыцызм
Сядзіба Патоцкіх на мапе Беларусі
Сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх на Вікісховішчы

Сядзіба Патоцкіх — помнік архітэктуры першай паловы XIX ст. у Бярэзані. Знаходзіцца на правым беразе ракі Бярэзіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваная сядзіба ў Бярэзані будавалася ў першай палове XIX ст. і знаходзіўся ў валоданьні Патоцкіх.

За савецкім часам да 1970-х гадоў у будынку палаца разьмяшчалася школа, потым склад. Пазьней ён ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў у занядбаны стан.

Архітэктура

рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на 4 пілёнах разьмяшчаецца мэзанін, завершаны трыкутным франтонам. Дом апярэзваецца прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада ёсьць паўкруглы эркер, накрыты сферычным купалам і вэртыкальна падзелены паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы роўны пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца руставанымі лучковымі броўкамі. Сымэтрыю будынку парушае 2-павярховая прыбудова да паўднёвай тарцовай часткі.

Усярэдзіне мае калідорны плян, у якім вылучаюцца цэнтральны вэстыбюль і круглая парадная заля. Міжпаверхавыя сходы разьмяшчаюцца асымэтрычна ў паўночным канцы калідору[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Набярэжная, 1
  1. ^ Кулагін А. Бярэзінскі сядзібны дом // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 101.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000042