Сьцяпан Александровіч

Сьцяпа́н Хусэ́йнавіч Александро́віч (15 сьнежня 1921, Капыль — 1 траўня 1986) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, гісторык і краязнавец. Доктар філялягічных навук (1972), прафэсар (1974), заслужаны работнік культуры Беларусі (1984). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (ад 1955 году).

Сьцяпан Александровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 сьнежня 1921(1921-12-15)
Памёр 1 траўня 1986(1986-05-01) (64 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, краязнавец, літаратурны крытык, пісьменьнік, публіцыст, літаратар
Мова расейская мова і беларуская мова[1]
Узнагароды
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Александровіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 15 сьнежня 1921 году ў гарадзкім пасёлку Капыль у шматдзетнай сям’і рабочага-гарбара[2]. Паходзіў зь беларускіх татар[3]. Паступіў на філялягічны факультэт БДУ, але быў прызваны служыць у войску. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. Ад 1944 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёну, потым у Навагрудку. Тут у яго вучыліся будучы скарыназнаўца Вячаслаў Чамярыцкі і Анатоль Клышка, які стварыў буквар[4]. У 1946 пачаў літаратурную творчасьць, спачатку з крытычных артыкулаў і краязнаўчых нарысаў. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1950. Ад 1953 да 1958 году працаваў у Менскім бібліятэчным тэхнікуме. У 1958 годзе абараніў дысэртацыю на сашуканьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук[5]. прыйшоў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1959 годзе выдаў кнігу нарысаў «Незабыўнымі сьцежкамі»[6], у наступным годзе — зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Старонкі братняй дружбы»[7]. У 1960 годзе разам з Юльянам Пшырковым стаў укладальнікам першага тому трохтомнай анталёгіі беларускай паэзіі[8]. У 1962 годзе напісаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Ад роднае зямлі…»[9] (у 1964 годзе перакладзена на ўкраінскую[10], у 1966 — на расейскую[11]). У 1963 годзе пачаў працаваць дацэнтам на філялягічным факультэце БДУ. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаэўрапейскім гістарычна-культурным кантэксьце. У 1965 годзе выдаў кнігу нарысаў «Па слядах паэтычнай легенды»[12]. У 1966 годзе сумесна зь Я. Скрыганам уклаў анталёгію беларускага апавяданьня[13]. У 1967 годзе апублікаваў аповесьць «Далёкія зарніцы»[14].У тым самым годзе выйшаў зборнік твораў Францішка Багушэвіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам[15]. У 1968 годзе выйшаў збонік літаратурна-крытычных артыкулаў Сьцяпана Александровіча «Гісторыя і сучаснасьць»[16]. У працы-манаграфіі «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўленьня новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэньнем і разьвіцьцём нацыянальнага кнігадрукаваньня і пэрыёдыкі[17]. Узнавіў цэласную карціну беларускіх пэрыядычных выданьняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росьце айчыннай славеснасьці, сталеньні нацыянальнага тэатру, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэньні фальклёру, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. Гэтая праца была выдадзеная ў якасьці кваліфікацыйнай працы для прысуджэньня вучонай ступені доктара флялягічных навук[18]. У 1972 годзе выдаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «На шырокі прастор»[19], у 1974 годзе — кнігу нарысаў «Тут зямля такая»[20]. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадзка-палітычных сувязяў у 1840-я гады[21]. Таксама ў 1975 годзе выйшаў зборнік выбраных твораў Альбэрта Паўловіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам[22]. У 1976 годзе выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Кнігі і людзі»[23] і зборнік твораў Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[24]. У 1978 годзе ў суаўтарстве з В. С. Александровіч склаў хрэстаматыю беларускай літаратура XIX — пачатку XX ст.[25]. У 1979 годзе выйшаў зборнік твораў Каруся Каганца, падрыхтаваны С. Александровічам[26]. У 1981 годзе выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Слова — багацце»[27]. У 1982 годзе ўклаў хрэстаматыю па беларускай літаратуры для 8-х кляса школ[28]. У 1983 годзе сумесна з дачкой І. С. Александровіч склаў кнігу «Публіцыстыка беларускіх народнікаў»[29]. Складальнік кнігі ўспамінаў пра Цішку Гартнага (сумесна з Г. Д. Жылуновіч)[30]. У 1985 годзе апублкаваная апошняя кнга С. Александровча — аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Крыжавыя дарогі»[31]. Адмысловыя распрацоўкі прысьвяціў жыцьцю і дзейнасьці Ф. Скарыны[32][33], гісторыі народніцкага «Гоману», газэтам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям Янкі Купалы з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча). Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменьнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Зьмітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых уласьцівы глыбокі гістарызм, жыцьцёвая праўдзівасьць. Удакладніў месца нараджэньня Францішка Багушэвіча — Сьвіраны[34]. Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэньня крыніцазнаўчай і тэксталягічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі[35]. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і мэдалямі[36].

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ В этом году исполнилось 95 лет со дня рождения известного писателя, литературоведа, критика и краеведа Степана Александровича. Слава працы (20 сьнежня 2016). — сайт газеты Капыльскага раёна.
  3. ^ Даследчыку беларускай літаратуры – 95. Беларускае радыё Рацыя.
  4. ^ Александровіч Р. Аб чым пяе азан у Наваградку // Pawet. — 2016. — № 26 (1281).
  5. ^ Янка Купала – мастер художественного перевода: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. — Минск: 1958. — 18 с.
  6. ^ Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларус.пісьменніках. — Мн.: Вучпедвыд БССР, 1959. — 135 с.
  7. ^ Старонкі братняй дружбы: Арт. пра літ. сувязі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1960. — 217 с.
  8. ^ Анталогія беларускай паэзіі: у 3 т. / [укладальнікі: С. Александровіч, Ю. Пшыркоў. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — Т. 1. — 634 с.
  9. ^ Сцяпан Александровіч Ад роднае зямлі...: Аповесць пра маленства і юнацтва Я.Коласа. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларус. ССР, 1962. — 235 с.
  10. ^ Від рідноі зямлі: Повість про дят.юнац.літа Я.Коласа:[Для серед.шк.віку] / Пер.з білорус. Г.Вігурськоі. — Кіев: Дитвидав, 1964. — 240 с.
  11. ^ Степан Александрович От родной земли ...: повесть о детских и юношеских годах Якуба Коласа: [для среднего возраста]. — Минск: Беларусь, 1966. — 307 с.
  12. ^ Па слядах паэтычнай легенды. — Мн.: Нар.асвета, 1965. — 175 с.
  13. ^ Анталогія беларускага апавядання: у 2 т. / [укладальнікі: С. Александровіч, Я. Скрыган]. — Мінск: Беларусь, 1966. — Т. 1. — 471 с.
  14. ^ Далёкія зарніцы: Аповесць. — Мн.: Беларусь, 1967. — 207 с.
  15. ^ Францішак Багушэвіч Творы. — Мінск: Беларусь, 1967. — 227 с.
  16. ^ Гісторыя і сучаснасць: Літ.-крыт.арт. — Мн.: Беларусь, 1968. — 255 с.
  17. ^ С. Х. Александровіч Пуцявіны роднага слова: праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX ― пачатку XX стагоддзя. — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1971. — 245 с.
  18. ^ С. Х. Александрович Проблемы развития белорусской литературы и печати второй половины XIX — начала XX века: автореферат монографии на соискание ученой степени доктора филологических наук: специальность 10.642 Литературы народов СССР (белорусская литература). — Минск: 1971. — 42 с.
  19. ^ Сцяпан Александровіч На шырокі прастор: аповесць пра Якуба Коласа. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. — 427 с.
  20. ^ Сцяпан Александровіч Тут зямля такая .... — Мінск: Народная асвета, 1974. — 270 с.
  21. ^ С. Х. Александровіч Вольнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі: з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязей у 40-я гады XIX стагоддзя. — Мінск: Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1975. — 118 с.
  22. ^ Альберт Паўловіч Выбранае: [паэзія]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — 127 с.
  23. ^ Сцяпан Александровіч Кнігі і людзі: даследаванні, архіўныя знаходкі, успаміны, эсэ: [зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 206 с.
  24. ^ Цётка Творы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 301 с.
  25. ^ С. Х. Александровіч, В. С. Александровіч Беларуская літаратура XIX ― пачатку XX ст.: хрэстаматыя крытычных матэрыялаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. — Мінск: Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1978. — 255 с.
  26. ^ Карусь Каганец Творы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. — 261 с.
  27. ^ Сцяпан Александровіч Слова - багацце: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 413 с.
  28. ^ Родная літаратура: хрэстаматыя для 8-га класа сярэдняй школы / склалі: С. Х. Александровіч, А. Р. Навіцкі. — Мінск: Народная асвета, 1982. — 383 с.
  29. ^ Публицистика белорусских народников: Нелегал. изд. белорус. народников (1881-1884) / Сост.: С.Х.Александрович, И.С.Александрович. — Мн.: Изд-во БГУ, 1983. — 132 с.
  30. ^ Успаміны пра Цішку Гартнага [зборнік] / [складальнікі: Г. Д. Жылуновіч, С. Х. Александровіч]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 173 с.
  31. ^ Сцяпан Александровіч Крыжавыя дарогі: аповесць пра Якуба Коласа. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 332 с.
  32. ^ Сцяпан Аляксандровіч. З майго падарожжа. // Полымя : часопіс. — 1969. — № 8.
  33. ^ Уладзмір Юрэвіч. Надрукавана ў Полыме. Рабочы дзённік. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 17 кастрычника 1969. — № 82 (2442). — С. 3.
  34. ^ Свіраны – месца, дзе з’явіўся на свет Францішак Багушэвіч. Беларускае радыё Рацыя.
  35. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 552
  36. ^ Александровіч Сцяпан Хусейнавіч (1921-1986). Філалагічны факультэт.

Літаратура

рэдагаваць
  • Александровіч Сцяпан. / біяграфічныя зьвесткі Л. М. Гарэлік; бібліяграфія Г. І. Рэут. // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1992. — Т. 1, Абуховіч-Ватацы. — С. 65—69. — ISBN 5-85700-061-0.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць