Барысаўская акруга

Бары́саўская акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 па чэрвень 1927 году. Адміністрацыйны цэнтар — места Барысаў.

Барысаўская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССР СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Барысаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 12 красавіка 1927
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Насельніцтва (1926) 381,2 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 85,7 %; габрэі — 6,2 %; палякі — 4,2 %; расейцы — 3,1 %
Плошча 11,8 тыс. км²
Скасаваная чэрвень 1927
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уключала 9 раёнаў: Барысаўскі, Бягомскі, Бярэзінскі, Зэмбінскі, Крупскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі, Чарэйскі.

У чэрвені 1927 скасаваны. Тэрыторыя разьмеркавана паміж Менскай, Аршанскай і Полацкай акругамі.

Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 381,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 85,7 %; габрэі — 6,2 %; палякі — 4,2 %; расейцы — 3,1 %.

Літаратура

рэдагаваць

Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.