Чэслаў Янкоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янкоўскі.
Чэ́слаў Янко́ўскі (па-польску: Czesław Jankowski; 9 сьнежня 1857 — 6 кастрычніка 1929) — польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца.
Чэслаў Янкоўскі | |
Чэслаў Янкоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 сьнежня 1857 |
Памёр | 6 лістапада 1929 (71 год) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, палітык |
Мова | польская мова |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ асноўным жыў у Вільні, некаторы час — у Варшаве. Пісаў сярод іншага пад псэўданімамі Чэслаў, Літвін. Паходзіў з Ашмяншчыны. У 1906 годзе быў выбраны дэпутатам Дзяржаўнай думы 1-га скліканьня ад Віленскай губэрні. З 1907 году рэдактар газэты «Głos Polski» («Голас Польшчы»). Супрацоўнічаў зь віленскімі кансэрватарамі. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.
Творчасьць
рэдагавацьПісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі. Сярод ягоных найбольш вядомых прац: «Арабескі» (1894), «Постаці паэтаў» (1891), «З нататак турыста» (1892), «Па Эўропе. Карткі з падарожжа» (1893), «На ўзбочыне літаратуры» (1906), «З дня ў дзень» (1923), «З чачоткавай шкатулкі» (1926). Выдаў таксама чатырохтомнае дасьледаваньне «Ашмянскі павет» (1896—1900).
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |