Павал Асіповіч
Павал Асіповіч (19 лістапада 1923, в. Беніца, Маладэчанскі павет Віленскага ваяводзтва, цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласьці — 23 студзеня 1997, Лёндан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі.
Павал Асіповіч | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1997 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Асіповіч.
Біяграфія
рэдагавацьПадчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе БКА, у складзе якой апынуўся на выгнаньні, дзе быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. Не падзяляючы погляды нямецкіх акупантаў, пры магчымасьці перайшоў на бок саюзнікаў і далучыўся да 2-га Польскага корпусу.
З 1946 у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў Глазга. Працаваў бухгалтарам у Вялікабрытаніі, Гане і Нігерыі. Пазней пасяліўся ў Лёндане. Сябра ЗБВБ ад 1.10.1946. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—96 — скарбнікам. Быў сябрам ЗБК (з 1949) і Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (з 1948). Адзін з заснавальнікаў Ангельска-беларускага таварыства, быў скарбнікам у 1964—97, а таксама скарбнікам Беларускай харытатыўнай сэкцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзел у працы Эўрапейскай групы сувязі (European Liaison Group), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Памёр у Лёндане. Паводле жаданьня жонкі спалены прах пахаваны пры касьцёле Андрэя Баболі(en) ў брытанскай сталіцы.
Літаратура
рэдагаваць- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.