Станіслаў Шыманоўскі

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыманоўскі.

Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць — восень 1920, Беніца, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.

Станіслаў Шыманоўскі
лац. Stanisłaŭ Šymanoŭski
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі
Псэўданімы Ш.
Нарадзіўся 1893
Памёр 1920
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1919—1920
Кірунак сымбалізм, рэалізм
Жанр паэзія
Мова беларуская мова
Значныя творы «Беніца», «Скрыўджаная зямля», «Песьня над магілай», «Голад», «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат», «Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцьця», «Усход сонца», «Зіма», «Хмызьнякі», «Жальба», «Шэрай гадзінай»
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Данюшава Віленскай губэрні (цяпер Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці). Удзельнік Першай сусьветнай вайны.

Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песьня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны й здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэньне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцьця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызьнякі». Мінорная танальнасьць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Янку Купалу.

Рукапісы вершаў Станіслаў Шыманоўскага зьберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
  • Шыманоўскі Станіслаў. А.Ліс. 475 с. Асветнікі зямлі Беларускай : Энцыкл. Энцыкл. даведнік/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. У. М. Жук.- Мн., БелЭн, 2001.-496 с.: іл.