Царква Покрыва Багародзіцы (Беніца)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Беніца |
Каардынаты | 54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д. / 54.34722° пн. ш. 26.55472° у. д.Каардынаты: 54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д. / 54.34722° пн. ш. 26.55472° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Беніцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Беніцы збудавалі ў 1886 годзе.
У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату і адрамантавалі.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Вось сымэтрыі галоўнага фасада вылучаецца прастакутным уваходным праёмам, паўкруглай і круглай люкарнамі над ім. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі праёмамі. Бутавая муроўка стварае маляўнічы фон сьценаў, на якім вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору (ліштвы праёмаў, кутнія лапаткі, карнізы).
Ва ўнутранай прасторы тонкімі перагародкамі вылучаюцца прытвор і апсыда з бакавымі рызьніцамі. На 2-прыступкавую салею уздымаецца 3-гранны іканастас[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Зялёная, 1А
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.