Купрыян Лукаўскі

летувіскі пісьменьнік, прапаведнік

Купрыян Лукаўскі (па-летувіску: Kiprijonas Lukauskas, Kiprijonas Lukauskis, па-польску: Cyprion Łukawski, 1757[1] Жмудзь — 1815 Беніца, сёньня Менская вобласьць Беларусь) — летувіскі пісьменьнік, прапаведнік, прыхільнік ідэяў Асьветніцтва.

Купрыян Лукаўскі
Дата нараджэньня 1757
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1815
Месца сьмерці
Занятак пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1791 у шэрагу францысканскіх манахаў, у 1782 паствечаны ў сан сьвятара, у 1788—1798 гг. — трашкунскі пробашч. Як місіянэр наведваў усходнюю частку Рэчы Паспалітай. Пакінуў рукапісны зборнік пропаведзяў «Казаньне з запаведзяў Божых на канец жыцьця хрысьціянскага» (па-летувіску: Pamokslas iš prisakymų Dievo apie pavinasčias gyvenimo krikščioniško) (1797, выданы ў 1996). Іншыя рукапісныя творы (зборнік казаньняў і тлумачэньняў катэхізіса «Абнаўленьне гарачага голасу апостальскага…» (па-летувіску: Karšto balso apaštališko atnaujinimo…) 1794 г., катэхізіс «Усім хрысьціянам хлеб духоўны» (па-летувіску: Duona dvasiška visiems krikščionims) 1795 г.) не захаваліся.

Яго пропаведзі — унікальны помнік XVІІІ ст. стагодзьдзя для летувіскай літаратуры. У іх адлюстраваны ўяўленьні, характэрныя для эпохі Асьветніцтва, разглядаюцца сацыяльныя праблемы, арганізацыя грамадзтва, абавязкі й свабоды саслоўя, пазнаньне прыроды чалавека, рэчаіснасьці сялянскага жыцьця. Акцэнт робіцца на камунікабельнасьці чалавека, прытрымліваньні законаў прыроды, а праз сацыяльныя адносіны разьвіваецца прынцып чалавечай любові. Пропаведзі блізкія да маральных, у іх тлумачацца настаўленьні хрысьціянскага жыцьця й маральныя запаветы. Вялікае значэньне надаецца розуму, разглядаюцца праблемы пазнаньня, тлумачацца псыхалягічныя пытаньні, зьменлівасьць і пастаянства чалавечай прыроды. Пропаведзі напісаны на аўкштайцай гаворцы, пад невялікім уплывам жамойцкай гаворкі, іх індывідуалізаваны стыль зьяўляецца своеасаблівай разнавіднасьцю клясыцызму, у якім вылучаецца барочны сьветапогляд і спосабы яго выяўленьня[2].

Быў прыхільнік ідэі незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага і яго адасабленьня ад Польскага каралеўства[3].

  1. ^ Kristina Mačiulytė. Kiprijono Lukausko (1757 — po 1798) biografijos mįslės. Senoji Lietuvos literatūra, 19 knyga, 2005 ISSN 1822-3656
  2. ^ Mikas Vaicekauskas. Kiprijonas Lukauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIII (Leo-Magazyn). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 674 psl.
  3. ^ Kiprijonas Lukauskas.