Бенічанка
рака ў Беларусі
Беніча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 8 км.
Бенічанка лац. Bieničanka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рэдзькаў |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 8 км |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Беніца.
Пачынаецца на схілах Ашмянскага ўзвышша на ўскраіне вёскі Рэдзькаў, упадае ў Вушу на паўночным усходзе ад вёскі Заскавічаў. На працягу 7 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Заскавічаў), у сярэдняй плыні прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 66.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1