Вінцэнт Дмахоўскі
Вінцэ́нт Дмахо́ўскі (1807, маёнтак Нагародавічы Слонімскага павету — 22 лютага 1862, Вільня) — маляр, майстар гістарычнага жанру.
Вінцэнт Дмахоўскі | |
Вінцэнт Дмахоўскі | |
Дата нараджэньня | 1807 |
---|---|
Месца нараджэньня | маёнтак Нагародавічы Слонімскага павету |
Дата сьмерці | 22 лютага 1862 |
Месца сьмерці | Вільня |
Месца вучобы |
|
Занятак | малярства |
Жанры | малярства |
Плынь | рамантызм |
Біяграфія
рэдагавацьПачатковую адукацыю атрымаў у Шчучынскім піярскім калегіюме (паводле некаторых зьвестак, таксама навучаўся ў Наваградку). У 1826 паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на літаратурны факультэт, адначасна браў урокі малярства ў Яна Рустэма.
Далучыўся да вызвольнага паўстаньня (1830—1831), па паразе якога мусіў эмігрыраваць у Прусію. Калі ў 1837 царскі ўрад аб’вясьціў амністыю, вярнуўся ў Вільню. Адкрыў майстэрню, якая зрабілася мастацкай школай, дзе навучаліся многія вядомыя майстры, у тым ліку А. Скірмунт і інш. Часта наведваў родавы маёнтак Нагародавічы. У 1855—1858 жыў у вёсцы Брацянка каля Наваградку[1].
Ажаніўся з Салямэяй Арлоўскай. У шлюбе меў сына Ўладзіслава, таксама маляра.
Творчасьць
рэдагавацьСучасьнікі налічвалі больш за сотню пэйзажаў і жанравых карцін В. Дмахоўскага, якога называлі «Клёдам Лярэнам віленскіх ваколіц». Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музэях Летувы і Польшчы.
На заказ Яўстаха Тышкевіча ў 1853 напісаў сэрыю відаў руінаў літоўскіх замкаў. Сярод іх «Руіны замка ў Лідзе», «Руіны замка ў Медніках», «Руіны замка на Троцкім возеры», «Руіны замка ў Гальшанах».
Аўтар рамантычных пэйзажаў «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843), «Вуліца ў Вільні», «Дом Міцкевіча ў Наваградку», «Сядзіба ў Туганавічах», «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь». Сярод маляўнічых работ таксама «Крыжакі пры аблозе крэпасьці Пуня» (1837), «Габрэйскае вясельле» (каля 1860-х)[2].
Атрымаў вядомасьць як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 афармляў спэктаклі ў Віленскім мескім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расыні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і інш.)[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Крыжакі перад атакай замка Пуня
-
Руіны замка на возеры Троцкім
-
Туганавічы, двор і пуня
-
Капліца на ўзгорку ў Туганавічах
-
Лясны пажар
-
Вуліца ў Вільні
-
Кляштар у Пажайсьце
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Лаўрэш Л. Нагародавічы // «Наша Слова» № 49 (1044), 7 сьнежня 2011.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВінцэнт Дмахоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў