Яраш Малішэўскі
Я́раш Малішэ́ўскі (нар. 4 жніўня 1973, Менск) — беларускі музыка, гісторык, фальклярыст, літаратар, калекцыянэр.
Яраш Малішэўскі | |
Дата нараджэньня | 4 жніўня 1973 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, пісьменьнік, гісторык |
Месца працы | |
Жанры | фолк, рок |
Інструмэнты | гітара, беларуская дуда, дудка, жалейка, варган, мандаліна, колавая ліра, ударныя музычныя інструмэнты, акарына, пішчык, чаротка |
Узнагароды | Блакітны сьвін |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 4 жніўня 1973 року ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намесьнікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны.
Сям’я
рэдагавацьПаходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх. Жонка — беларуская паэтка Аксана Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан).
Музычная дзейнасьць
рэдагавацьВыступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструмэнты: гітара, дуда, лера, пэркусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна й іншыя.
Удзельнік гурту «Paparać» (раньей — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра й Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.. З 2019 году фолк-гурта «Astroūna».
Аўтар словаў і музыкі песьні «Застольная песьня» да фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2020 р.). Таксама выконваў ў фільме сола на аўтэнтычных інструмэнтах.
Сольная дзейнасьць:
- «Жыць для Беларусі». Трыб’ют Ларысы Геніюш.
- «Песьні з-за кратаў». Трыб’ют Сяргея Новіка-Пяюна.
- «Песьні свабоды-3».
Гісторыка-дасьледчая дзейнасьць
рэдагавацьЯраш Малішэўскі — арганізатар шматлікіх фальклёрных экспэдыцый па Беларусі. У сваёй творчасьці нярэдка выкарыстоўвае народныя й старажытныя песьні ва ўласнае апрацоўцы.
Дасьледчык архіўных дакумэнтаў часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Літаратарская дзейнасьць
рэдагавацьАўтар першага ў краіне сыстэматызаванага выданьня для дзяцей пра народныя музычныя інструмэнты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной зь лепшых кніг 2010 року.
Як гісторык, друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосьць», «Вясёлка», газэтах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне», і інш.. Аўтар гістарычнага дасьледаваньня пра жыцьцё Эміліі Плятэр.
Узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Блакітны сьвін — 2016»
Бібліяграфія
рэдагаваць- Я. Малішэўскі, А. Спрынчан. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2010. — 102 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1166-8.
- Я. Малішэўскі. Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019. — 80 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1898-8.
- Я. Малішэўскі, А. Спрынчан. Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ганна Севярынец Якая музыка грала на танцах дзвесце год таму. Velvet.by (28 студзеня 2015). Праверана 23 студзеня 2021.
- Міхась Скобла Яраш Малішэўскі: На вуліцах Парыжу за беларускія песьні мне плацілі больш. Радыё Свабода (17 студзеня 2017).
- Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. Prastora.by. Праверана 23 студзеня 2021.
- Удзельнікі: Яраш Малішэўскі. Паэтычны тэатар Арт.С. Праверана 23 студзеня 2021.
- Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газэты «Беларусь сегодня». Найлепшыя кнігі 2010. Беларуская Палічка. Праверана 23 студзеня 2021.
- Алег Грушэцкі «Напрадвесні». Сустракайце вясну. Новы Час (16 сакавіка 2019). Праверана 23 студзеня 2021.
- Грушэцкі А. З атласам замкаў – па Беларусі. Літаратура і мастацтва (7 чэрвеня 2019). Праверана 23 чэрвеня 2021.
- Гісторык Яраш Малішэўскі – пра кнігі пра бальшавіцкія рэпрэсіі. 21.by (31 мая 2010). Праверана 23 студзеня 2021.
- Дар’я Амяльковіч То ліцвінка Эмілія Плятэр. газэта «Культура (1991)». Праверана 23 студзеня 2021.
- Алег Грушэцкі Завейная музыка беларускай дуды. Новы Час (9 сьнежня 2017). Праверана 23 студзеня 2021.
- Алег Грушэцкі «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў. Новы Час (18 мая 2016). Праверана 23 студзеня 2021.