Тацяна Асташчанка

камандуючая мэдычных сілаў Узброеных Сіл Украіны (2021-2023)

Тацьцяна Мікалаеўна Асташчанка (па-ўкраінску: Тетяна Миколаївна Остащенко, жнівень 1974, Львоў) — украінскі вайсковы лекар, камандуючая мэдычных сілаў Узброеных Сіл Украіны (з 2021), брыгадны генэрал мэдыцынскай службы.

Тацяна Асташчанка
Дата нараджэньня 4 жніўня 1974(1974-08-04) (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак афіцэр, фармацэўтка, вайсковая лекарка, лекар

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў жніўні 1974 году ў Львове ў сям’і вайскоўца. У 1996 годзе з адзнакай скончыла фармацэўтычны факультэт Львоўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. У 1998 годзе скончыла Ўкраінскую вайскова-мэдычную акадэмію.

З 1998 году праходзіла вайсковую мэдычную службу на пасадах начальніка аптэкі вайсковай часткі, афіцэра вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Заходняга апэратыўнага камандаваньня, начальніка аддзелу мэдычнага забесьпячэньня Цэнтральнага вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Ўзброеных Сіл Украіны, начальніка аддзела вайскова-мэдычнага дэпартамэнту Міністэрства абароны Ўкраіны і Галоўнага ўпраўленьня вайсковага супрацоўніцтва і міратворчых апэрацыяў Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Украіны, начальніка ўпраўленьня мэдычнага забесьпячэньня галоўнага вайскова-мэдычнага кіраваньня, Галоўнага інспэктара Галоўнай інспэкцыі Міністэрства абароны Ўкраіны.

У 2020 годзе павышала апэратыўна-тактычны ўзровень адукацыі на шэрагу курсаў армій дзяржаваў НАТА, а таксама скончыла курсы рэфармаваньня сэктару абароны і бясьпекі і стратэгічнага лідэрства ў Кранфільдскім ўнівэрсытэце (Вялікабрытанія).

30 ліпеня 2021 году прызначаная камандуючым мэдычных сіл Узброеных Сіл Украіны[1]. Стала першай жанчынай-камандзірам асобнага роду сіл у гісторыі Ўзброеных Сіл Украіны, а таксама першай жанчынай — брыгадным генэралам[2][3], а також першою жінкою — брыгадным генэралам.[4][5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць