Тымур Марсэлевіч Сафін (па-татарску: Тимур Марсель улы Сафин; нар. 4 жніўня 1992 году) — расейскі фэхтавальшчык на рапірах, трохразовы чэмпіён Эўропы, прызэр чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і Эўрапейскіх гульняў. Алімпійскі чэмпіён у камандных спаборніцтвах у рапіры (2016), срэбны прызэр Гульняў XXXII Алімпіяды ў камандных спаборніцтвах у рапіры (2020), бронзавы прызэр Гульняў XXXI Алімпіяды ў асабістых спаборніцтвах у рапіры, заслужаны майстар спорту Расеі (2016)[2].

Тымур Сафін
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-расейску: Тимур Марселевич Сафин
па-татарску: Тимур Марсель улы Сафин
Нарадзіўся4 жніўня 1992(1992-08-04)[1] (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфэхтавальнік
Тымур Сафін (2015 год)

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў татарскай сям’і[3], пераехаў у Расею, ад 1998 году заняўся фэхтаваньнем[4]. Сябра юнацкай (2008), нацыянальнай (2012) зборнай каманды Расеі па фэхтаваньні. Майстар спорту Расеі (2007), майстар спорту Расеі міжнароднага клясу (2012) па фэхтаваньні[5].

Выхаванец СДЮСШАР № 19 (першыя трэнэры — Фарыт Яватавіч Арсланаў, В. В. Нагімаў); рэспубліканскай школы-інтэрнату спартовага профілю № 5, трэнэры — Ліра Рымаўна Грушына (Хісматуліна) і Руслан Рафікавіч Насібулін.

У 2014 годзе скончыў Башкірскі інстытут фізычнай культуры[5].

Выступаў за клюб СДЮСШАР № 19, горад Уфа, потым — у камандзе ЦСКА.

Спартыўныя рэзультаты рэдагаваць

Найлепшыя рэзультаты ў кар’еры
  • Чэмпіянат Эўропы 2016 — 1 месца (асабісты залік у рапіры)
  • Чэмпіянат Эўропы 2016 — 1 месца (каманда ў рапіры)
  • Чэмпіянат Эўропы 2018 — 1 месца (каманда ў рапіры)
  • Першынства Сьвету 2012 сярод юніёраў — 1 месца (асабісты залік), 2 месца (камандны залік)
  • Першынства Эўропы 2012 сярод юніёраў — 2 месца (камандны залік)
  • Чэмпіянат Эўропы для спартсьменаў да 23 гадоў — 1 месца (асабісты і камандны залікі)
  • Кубак Расеі 2010 — 1 месца (камандны залік)
  • Чэмпіянат Расеі 2014 — 1 месца (асабісты залік), 2 месца (камандны залік)

У 2011 годзе заваяваў бронзовы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы сярод спартсьменаў маладзейшых за 23 гады (у Казані)[6]. У 2013 годзе ён выйграў тытул на чэмпіянаце Эўропы U23 сярод спартсьменаў маладзейшых за 23 гады (у Торуні). На чэмпіянаце сьвету па фэхтаваньні 2014 году ў Казані ў індывідуальным заліку Сафін заваяваў бронзавы мэдаль. У 2015 годзе на Эўрапейскіх гульнях у Баку Сафін заваяваў бронзавы мэдаль у складзе расейскай каманды. У чэрвені 2016 году Сафін перамог на чэмпіянаце Эўропы ў Торуні як у індывідуальным заліку, так і ў складзе расейскай каманды. У жніўні 2016 году ў паўфінале адзінага конкурса на Алімпійских гульнях у Рыю-дэ-Жанэйру ён саступіў будучаму алімпійскаму чэмпіёну Даніеле Гароцца з Італіі, барацьбу за бронзу Сафін выйграў супраць брытанца Рычарда Круза. У камандным спаборніцтве зборная Расеі атрымала перамогу над французамі. У 2017 годзе Сафін заваяваў срэбныя мэдалі на чэмпіянаце Эўропы ў Тбілісі як у індывідуальным заліку, так і ў складзе каманды, у адзіночным фінале саступіў Даніеле Гароцца, каманда прайграла французам. На чэмпіянаце сьвету ў Лейпцыгу ён вызначыўся ў адзіночным спаборніцтве ў 1/8 фіналу. Расейская каманда прайграла бой за бронзавы мэдаль супраць французаў. Перамог у камандным заліку ў складзе каманды Расеі на чэмпіянаце Эўропы ў сэрбскім Нові Садзе (чэрвень 2018). На чэмпіянаце сьвету, якт праходзіў у ліпені 2018 году ў кітайскім Вусі стаў бронзавым мэдалістам у складзе каманды Расеі.

Узнагароды рэдагаваць

  • Мэдаль ордэну За заслугі перад Айчынай I ступені (2021)[7]
  • Ордэн Сяброўства (25 жніўня 2016 году) — за высокія спартовыя дасягненьні на Гульнях XXXI Алімпіяды 2016 году ў горадзе Рыю-дэ-Жанэйру (Бразылія), праяўленыя волю да перамогі і мэтанакіраванасьць[8].
  • Мэдаль «За працоўную доблесць» (2016)
  • Ганаровы знак «Выбітны спартсмен Башкартастану» (2014)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Sports-Reference.com (анг.)
  2. ^ Приказ "О присвоении почетного спортивного звания "Заслуженный мастер спорта России" от 8 август 2016 г. № 112 нг (рас.)
  3. ^ Батретдин, Г.; Мухаметрахимов, А. (20 жніўня 2016) «Не только башкиры, уже и узбеки тянут на себя!»: как у татар «отбирают» чемпионов Рио (рас.)
  4. ^ Сафин Тимур Марселевич (рас.). Федерация фехтования России.
  5. ^ а б Сафин Тимур Марселевич (рас.). Федерация Фехтования Республики Башкортостан.
  6. ^ Timur Safin (анг.). Eurofencing.
  7. ^ [http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001202108110017?index=11&rangeSize=1 Указ Президента Российской Федерации от 11.08.2021 № 463 "О награждении государственными наградами Российской Федерации"] (рас.)
  8. ^ Указ Президента Российской Федерации О награждении государственными наградами Российской Федерации (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Safin Timur (анг.). International Fencing Federation.