Аляксандар Сямешка

Аляксандар Віктаравіч Сямешка (нар. 4 жніўня 1950 году) — беларускі дыплямат. Кандыдат хімічных навук.

Аляксандар Сямешка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
14 жніўня 2008 — 22 красавіка 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Сулімскі
Наступнік: Раман Галаўчэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя
6 кастрычніка 1999 — 15 кастрычніка 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: ---
Наступнік: Аляксандар Гур’янаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 жніўня 1950 (74 гады)
Адукацыя:

Скончыў Новасыбірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея). У 1972—1992 гадох працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. З 1992 году на кіраўнічых пасадах у дзяржаўнай адміністрацыі. У 1997—1999 гадох быў начальнікам упраўленыя экалягічнага й навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

6 кастрычніка 1999 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя [1], адстаўлены быў 15 кастрычніка 2005 году [2]. У 2006—2008 гадох быў начальнікам упраўленьня двухбаковых адносінаў зь дзяржавамі Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

14 жніўня 2008 году быў прызначаны амбасадарам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах [3], 22 студзеня 2010 году стаў дадаткова амбасадарам у Дзяржаве Катар і Каралеўстве Саудаўская Арабія па сумяшчальніцтве [4]. 15 красавіка 2011 стаў прызначаны таксама амбасадарам у Дзяржаве Кувэйт па сумяшчальніцтве [5], а 8 лістапада 2011 году[6] таксама ў Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве[7]. 22 красавіка 2013 году быў адстаўлены з усіх гэтых пасадаў[8].

У верасьні 2013 г. міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч (2010—2014) прызначыў яго на пасаду рэктара Прыватнага інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва (Менск), на якой той прабыў да 3 лістапада 2015 году[9].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 октября 1999 г. №587 «Аб назначэнні А. В. Сямешкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(недаступная спасылка)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 ноября 2005 г. №522 «Об освобождении А. В. Семешко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Корея»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №429 «О назначении А. В. Семешко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Объединенных Арабских Эмиратах и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 31 О назначении А. В. Семешко(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 2011 г. № 155 О назначении А. В. Семешко(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Лукашэнка разгледзіў кадравыя пытаньні // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 511 «О назначении А. В. Семешко» (1/13061)  (рас.)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2013 г. № 200 «Об освобождении от должности А. В. Семешко»(недаступная спасылка)  (рас.)
  9. ^ Навіны (рас.) // Прыватны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва, 3 лістапада 2015 г. Праверана 18 лістапада 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць