Я́хім Топал (па-чэску: Jáchym Topol; нар. 4 жніўня 1962 году, Прага) — сучасны чэскі паэт, празаік, журналіст і музыкант. Сын літаратара Ёзэфа Топала і брат музыканта і паэта Філіпа Топала.

Яхім Топал
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 жніўня 1962(1962-08-04)[1][2][3][…] (62 гады)
Бацькі Ёзэф Топал[d]
Jiřina Topolová[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, музыка, публіцыст, журналіст, драматург, перакладнік, рэдактар
Гады творчасьці 1989 — цяпер
Мова чэская мова[3][3]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
https://jachymtopol.cz

Творчасьць

рэдагаваць

Да 1898 году друкаваўся толькі ў самвыдаце. Пісаў пераважна паэзію і песенныя тэксты, якія пасьля 1989 году выдаў у двух зборніках — «Miluju tě k zbláznění» і «V úterý bude válka». Супрацоўнік часопісаў «Revolver Revue» i «Respekt». За апазыцыйную дзейнасьць за часамі сацыялізму быў арыштаваны і зьмешчаны ў вар’ятню.

У 1994 годзе апублікаваў першы раман — «Сястра», постмадэрністычнае апісаньне зьменаў у Чэхаславаччыне на пераломе 80-х і 90-х гадоў.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Miluju tě k zbláznění» (1991, «Я кахаю цябе да вар’яцтва»)
  • «V úterý bude válka» (1992, «У аўторак будзе вайна»)
  • «Sestra» (1994, «Сястра»)
  • «Anděl» (1995, «Анёл»: беларускі пераклад — у 2008 годзе ў выдавецтве «Логвінаў»)
  • «Noční práce» (2001, «Начная праца»)
  • «Supermarket sovětských hrdinů» (2004, «Супэрмаркет савецкіх герояў»)
  • «Kloktat dehet» (2005)
  • «Chladnou zemí» (2009)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць