Генадзь Бурбуліс

расейскі палітык

Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс (па-расейску: Генна́дий Эдуа́рдович Бу́рбулис; 4 жніўня 1945, Першаўральск, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР — 19 чэрвеня 2022, Баку) — савецкі і расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Барыса Ельцына ў пачатку яго прэзыдэнцтва.

Генадзь Бурбуліс
па-расейску: Геннадий Эдуардович Бурбулис
2 лістапада 2001 — 16 лістапада 2007
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 жніўня 1945(1945-08-04)
Памёр: 19 чэрвеня 2022(2022-06-19) (76 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «У памяць 850-рочча Масквы» юбілейны мэдаль «У памяць 300-рочча Санкт-Пецярбургу» юбілейны мэдаль „У памяць 1000-годзьдзя Казані“ юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

8 сьнежня 1991 году разам з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным ад імя Расеі падпісаў Белавескае пагадненьне, якое канстатавала спыненьне існаваньня СССР. Менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне».

У 1991—1992 гадах займаў пасады Дзяржаўнага сакратара і першага намесьніка старшыні Ўрада Расеі. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі I і II скліканьняў (1993—1999). Віцэ-губэрнатар Наўгародзкай вобласьці (2000—2001), чалец Савету Фэдэрацыі ад рэгіёна (2001—2007).

Бурбуліс не падтрымліваў імпэрскай палітыкі Пуціна і Мядзьведзева. Ён называў палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны «трагедыяй, парушэньнем базавых нормаў і расейскага заканадаўства, і міжнароднага» і заяўляў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны[1].

Раптоўна памёр падчас паездкі ў Азэрбайджан на міжнародны форум.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Генадзь Бурбуліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў