Лазар Весялінавіч

сэрбскі футбаліст

Ла́зар Весялі́навіч (па-сэрбску: Lazar Veselinović; нарадзіўся 4 жніўня 1986 году, Нові Сад, СФРЮ) — колішні сэрбскі футбаліст, нападнік.

Лазар Весялінавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 жніўня 1986(1986-08-04)[1] (38 гадоў)
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2005—2006
2006—2008
2008—2009
2009—2011
2010
2010
2011—2012
2012—2014
2013
2014—2016
2015
2016—2017
2017—2018
2018
2018—2019
2018—2019
Ваяводзіна
Шайкаш (арэнда)
Інджыя
Паліч
Спартак Субаціца
Півара (арэнда)
Пролетэр (арэнда)
Млады Раднік
Хайдук Кула
Дынама Менск (арэнда)
Ваяводзіна
Пхохан Стылерз (арэнда)
Пхохан Стылерз
Мэзэкёвэшд
Рад
Пролетэр
Шайкаш (арэнда)
0 (0)
32 (11)
13 (0)
24 (11)
5 (0)
16 (7)
8 (1)
16 (6)
42 (18)
12 (3)
27 (12)
16 (0)
25 (4)
22 (2)
8 (1)
0 (0)
0 (0)

Біяграфія

рэдагаваць

Распачаў кар’еру ў клюбе «Півара», доўгі час гуляў за сэрбскія клюбы зь ніжэйшых дывізіёнаў. У чэмпіянаце Сэрбіі 2012—2013 гадоў, гуляючы за «Хайдук» Лазар стаў трэцім бамбардзірам лігі, забіўшы 17 мячоў[2]. Паводле вынікаў сэзону Весялінавіч увайшоў у сымбалічную зборную чэмпіянату. Улетку 2013 году паводле дамовы арэнды перайшоў у склад менскага «Дынама»[3]. У першым жа сваім матчы за беларускі клюб супраць «Гомелю», Лазар адзначыўся забітым мячом[4]. Гулец стаўся адным з герояў клюбу, забіўшы ў дзьвюх сустрэчах супраць харвацкай «Лякаматывы» ў рамках Лігі Эўропы 3 мячы агулам і асыставаўшы свайму партнэру Эрнану Фігерэда. Такім чынам «дынамаўцы» прайшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд, дзякуючы большай колькасьці галоў у гасьцёх (1:2, 3:2). Па заканчэньні арэнды пакінуў менскае «Дынама» і перайшоў у «Ваяводзіну» (Нові Сад)[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць