Руслан Вусаў
Руслан Вусаў (нар. 4 жніўня 1979 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Руслан Вусаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1979 (45 гадоў) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2002 | ЗЛіН[d] | 69 (27) |
2003—2004 | Гомель | 44 (9) |
2005—2008 | Віцебск | 75 (26) |
2009 | Нафтан | 5 (0) |
2009 | Белшына | 12 (5) |
2010 | Віцебск | 26 (3) |
2011 | ДБК-Гомель[d] | 14 (2) |
2012 | Хімік | 22 (3) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вусаў.
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец трэнэра Ўладзімера Агеева[1]. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў першалігавым клюбе ЗЛіН. У 2001 годзе ўпершыню перайшоў у галоўную каманду гораду — «Гомель», але тады ня даў рады, правёўшы паўсэзону ў дублі, і вярнуўся ў ЗЛіН. У 2003—2004 гадах быў асноўным гульцом «Гомля» ў Найвышэйшай лізе. Чэмпіён Беларусі 2003 году, фіналіст Кубка Беларусі 2004 году. Браў удзел у гульнях эўракубкаў.
У 2005 годзе перайшоў у віцебскі «Лякаматыў», які пазьней быў пераназваны ў «Віцебск». У тым жа сэзоне стаў срэбраным прызэрам Першай лігі і найлепшым бамбардзірам турніру з 32 галамі. Гэты вынік ёсьць клюбным рэкордам «Віцебску» паводле колькасьці галоў за сэзон. Да 2008 году працягваў гуляць за віцебскі клюб у Найвышэйшай лізе, правёўшы больш за 100 матчаў. У 2008 годзе з 13 галамі заняў пятае месца сярод бамбардзіраў Найвышэйшай лігі. У пачатку 2009 году гуляў за «Нафтан», зь якім стаў уладальнікам кубка краіны ў 2009 году, але ў фінале не гуляў. Пазьней футбаліст быў адлічаны з клюбу праз парушэньні рэжыму. Другую частку сэзону правёў у бабруйскай «Белшыне», якая стала пераможцам Першай лігі. У 2010 годзе на сэзон вярнуўся ў «Віцебск», а затым да канца кар’еры гуляў за клюбы Першай лігі — ДБК-Гомель і «Хімік».
Усяго ў Найвышэйшай лізе Беларусі згуляў 150 матчаў і забіў 40 галоў. У першай лізе — больш за 140 матчаў і 69 галоў. На момант заканчэньня кар’еры быў лідэрам «Віцебску» паводле колькасьці галоў у чэмпіянатах Беларусі за ўсю гісторыю. Па заканчэньні кар’еры футбаліста працаваў будаўніком. Таксама гуляў у першынстве гораду і быў судзьдзём на аматарскіх матчах.
Узнагароды
рэдагаваць«Гомель»:
- Чэмпіён Беларусі: 2003
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Прошёл турнир пэ мини-футболу памяти Владимира Агеева». Гомельские Ведомости.