Сапоцкін
Сапо́цкін[3] — мястэчка ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 977 чалавек[2]. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Горадні, зь якой злучаецца аўтамабільнай дарогай.
Сапоцкін лац. Sapockin | |||||
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Гарадзенскі | ||||
Сельсавет: | Сапоцкінскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 977 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 152 | ||||
Паштовы індэкс: | 231733 | ||||
СААТА: | 4220863904 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°50′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.65° у. д.Каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.65° у. д. | ||||
± Сапоцкін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сапоцкін — старажытнае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і дзьве капліцы-пахавальні, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Прачыстай Багародзіцы, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Гісторыя Сапоцкіна
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьГісторыя Сапоцкіна пачалася 10 ліпеня 1519 году, калі вялікі князь Жыгімонт Стары надаў баярыну Сапоцьку Статкевічу (Сопотку Стецковичу) прывілей на валоданьне зямлёй Раманаўшчынай у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва[4]. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра само мястэчка датуецца 1550—1560-мі гадамі.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў красавіку 1703 году Сапоцкін займалі швэдзкія войскі пад камандаю Карла XII. На 1704 год у мястэчку дзеяла царква, а большасьць насельніцтва былі рускай веры[5]. У 1724 годзе тут збудавалі новую драўляную царкву.
У 1786 годзе Сапоцкін атрымаў права на штогадовыя кірмашы. У 1789 годзе Антоні Валовіч і яго жонка Тэафілія заснавалі касьцёл у прадмесьці Тэаліне. У 1793 годзе Сапоцкін увайшоў у новаўтворанае Гарадзенскае ваяводзтва. У гэты час мястэчка мела ўласны герб: у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 годзе мястэчка далучылі да Царства Польскага Расейскай імпэрыі (спачатку ў Аўгустоўскай губэрні, а з 1867 году — у Аўгустоўскім павеце Сувальскай губэрні).
На 1827 год у Сапоцкіне было 98 будынкаў. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі новую мураваную царкву[7]. У 1858 годзе колькасьць будынкаў узрасла да 160, зь іх 3 былі мураванымі. У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі, у 1890 годзе тое ж самае зрабілі з касьцёлам. У 1893 годзе ў Тэаліне ўтварылі манастыр, а касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сапоцкін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапоцкін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 294 будынкі.
У 1939 годзе Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай, з 1944 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 году Сапоцкін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1959 годзе Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскага раёну. Каля 1970 году савецкія ўлады зруйнавалі мураваную царкву[9]. У 1978 годзе ўтварыўся Сапоцкінскі батанічны заказьнік.
-
Рынак, 1915 г.
-
Рынак, 1916 г.
-
Царква, 1915 г.
-
Царква, 1930-я гг.
-
Вуліца, 1940 г.
-
Агульны выгляд, да 1945 г.
-
Сынагога, 1930-я гг.
-
Інтэр'ер сынагогі, 1920-я гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 733 чал.; 1858 год — 1568 чал., у тым ліку 1239 юдэяў; да 1890 году — 2457 чал.[10]; 1897 год — 3900 чал.[11]; 1900 год — 6595 чал.[12]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1774 чал.; 2000 год — 1510 чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1,5 тыс. чал.[13]; 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1231 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 1027 чал.[15]; 2016 год — 1003 чал.[16]; 2017 год — 983 чал.[17]; 2018 год — 977 чал.[2]
Адукацыя
рэдагавацьУ Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Элізы Ажэшкі вуліца | Васілевіцкая вуліца | |
Юзэфа Вільчынскага вуліца | ? | Кастрычніцкая вуліца |
Яна Паўла II вуліца | Асочніцкая вуліца | Баляслава Сьмелага вуліца Леніна вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Сапоцкіна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аўгустоўская, Гарадзенская, Тэалінская і Школьная. Таксама ў мястэчку існавалі вуліцы Ерусалімская (за польскім часам вуліца 3 мая) і Сынагогальная[18] , пляцы Рынак і Сынагогальны.
Мясцовасьці
рэдагавацьТэалін — прадмесьце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лясной прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ Сапоцкіне месьціцца Ўправа біялягічнага заказьніку Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[19].
Славутасьці
рэдагавацьНа заходняй ускраіне мястэчка захаваўся курганны могільнік — помнік археалёгіі Х—ХІ стагодзьдзяў.
- Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага (1873)
- Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай (1858)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.)
- Магіла генэрала Юзафа Альшыны-Вільчынскага й мэмарыял у памяць афіцэраў, падафіцэраў Войска польскага, Корпуса аховы памежжа і паліцыі, якія загінулі пры абароне Горадні і іншых баях з чырвоным войскам у часе савецкай агрэсіі ў верасьні 1939 году[20]
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя (уніяцкія), юдэйскія
- Фартыфікацыі (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Лямус (XVIII ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1841, Сьвяты Пасад)
- Сынагога (XVIII ст.)
Асобы
рэдагаваць- Яраслаў Раманчук (нар. 1966) — беларускі палітык і эканаміст
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918r0090680
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 161.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 53.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 54.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 55.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 56.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 76.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
- ^ а б Князева В. Сапоцкін // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 228.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 172.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Галубовіч В., Вашкевіч А. Інвэнтар мястэчка Сапоцкін 1704 года // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 37.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Вандроўка па Гарадзеншчыне, www.budzma.org
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Вашкевіч А. Грэка-каталіцкае насельніцтва Аўгустоўшчыны ў канцы ХVІІІ — пачатку ХХ стст.(канфесійныя змены і фарміраванне этнічнай свядомасці) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 24.
- Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
- Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Менск: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.