Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сапоцкінскі лямус
Сапоцкінскі лямус
Сапоцкінскі лямус
Краіна Беларусь
Мястэчка Сапоцкін

Сапоцкінскі лямус — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст. у Сапоцкіне. Знаходзіўся ў сядзібе каля мястэчка. Існаваў да XX ст.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Лямус, 1878 г.

Драўляны лямус у Сапоцкіне збудавалі ў XVIII ст. Будынак меў гаспадарчае прызначэньне.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў квадратны ў пляне 3-ярусны будынак, 1-ы й 2-і ярусы мелі аднолькавыя памеры ў пляне. Пэрымэтрам праходзіла галерэя (у 1-м ярусе на масіўных мураваных, у 2-м — на драўляных слупах, з балюстрадай). 2-і ярус завяршаўся гонтавым 4-схільным усечаным дахам, над ім знаходзіўся 3-і ярус меншых памераў, накрыты гонтавым шатром з мэталічным флюгерам-сьцягам. Сьцены праразаліся прастакутнымі аконнымі праёмамі. Уваходы ў памяшканьні мелі галерэі, паверхі злучаліся вонкавымі ўсходамі[1].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.