Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
| |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сапоцкін |
Каардынаты | 53°49′39.12″ пн. ш. 23°38′20.26″ у. д. / 53.8275333° пн. ш. 23.6389611° у. д.Каардынаты: 53°49′39.12″ пн. ш. 23°38′20.26″ у. д. / 53.8275333° пн. ш. 23.6389611° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай |
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Сапоцкіне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на могілках, побач з капліцай-пахавальняй Юзэфа Гурскага. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную могілкавую капліцу-пахавальню ў Сапоцкіне збудавалі ў 1868 годзе ва ўшанаваньне Юліі Дзяконскай з Быхаўцаў (1825—1858), жонкі Яўстаха Дзяконскага (1820—1894).
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе трыкутны шчыт, завершаны 4-граннай вежай з пакатым пакрыцьцём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя. Сьцены атынкаваныя, з украпінамі дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюцца пабеленыя вэртыкальныя і гарызантальныя цягі, ліштвы праёмаў. Памяшканьне перакрываецца роўнай стольлю на падугах[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 324.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000211 |