Яраслаў Раманчук
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманчук.
Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нар. 1966; гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст.
Яраслаў Раманчук | |
Украіна, 2023 | |
Эканаміст | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1966 (58 гадоў) |
Партыя: | АГП (да 2011) |
Сужэнец: | Алеся Емяльянава |
Адукацыя: | МДЛУ |
Быў кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах 2010 году[1][2][3].
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, катэдру эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйным грамадзтве. Параўнальны аналіз». Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 — кастрычнік 1997).
Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.
Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002). Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса», аналітычнага цэнтру «Стратэгія» (зь лютага 2002).
Эканамічная і палітычная дзейнасьць
рэдагавацьЧалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасьцяў» (па-ангельску: International Society For Individual Liberty), ляўрэат штогадовай узнагароды Вольнасьці ISIL 2003 году, Ляўрэат прэміяў Atlas Economic Research Foundation (2006—2007), ляўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом».
Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Экспэрт па праблемах сыстэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацыяў. Экспэрт па праблемах эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краінаў на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ, а таксама партнэрства Беларусі і Расеі.
З красавіка 2000 году да 21 верасьня 2011 году — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі разьвіцьця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сыстэмы, канцэпцыі пэнсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сыстэмы аховы здароўя.
Сябра Саюза палякаў на Беларусі[4]. Вядучы перадачы «Ярослав-style» на інтэрнэт-радыё «Liberty News»
Важныя публікацыі
рэдагаваць- «Выбор экономического будущего» (1999)
- «Беларусь — типичный пример неоплановой экономики» (2004)
- «Беларусь: дорога в будущее. Книга для парламента» (ліпень 2005)
- «Бизнес Беларуси. В круге первом» (2006)
- «Либерализм. Идеология счастливого человека» (2007)
- «Экономическая конституция Республики Беларусь» (2007)
- «В поисках экономического чуда» (2008)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ АГП: кандыдат у прэзідэнты — Раманчук, кандыдат у прэм’еры — Лябедзька
- ^ Ярослав Романчук представил программу «Миллион новых рабочих мест для Беларуси» (рас.)
- ^ Лябедзька і Раманчук ідуць на выбары ў зьвязцы
- ^ Andrzej Pisalnik, Polak rywalem Łukaszenki // rp.pl, 08-08-2010 (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Яраслаў Раманчук. Пабудуем новае, зьберажэм лепшае // Зьвязда : газэта. — 1 сьнежня 2010. — № 231 (26839). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- «Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса» (рас.)
- TUTэйшыя. Ярослав Романчук: Будь я минчанином, экономистом не стал бы (рас.)
- Блог Ярослава Романчука