Сярпейск
Сярпейск — сяло ў Расеі, на рацэ Сярпейцы. Уваходзіць у склад Мяшчоўскага раёну Калускай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 1265 чалавек. Знаходзіцца за 20 км ад Мяшчоўску, за 104 км ад Калугі.
Сярпейск лац. Siarpiejsk | |||||
| |||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калуская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Мяшчоўскі | ||||
Насельніцтва: | 1265 чал. (2012) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 249246 | ||||
Нумарны знак: | 40 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′7″ пн. ш. 34°59′20″ у. д. / 54.33528° пн. ш. 34.98889° у. д.Каардынаты: 54°20′7″ пн. ш. 34°59′20″ у. д. / 54.33528° пн. ш. 34.98889° у. д. | ||||
Сярпейск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сярпейск — даўняе места гістарычнай Смаленшчыны.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Сярпейск датуецца 1406 годам, калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе Сярпейск захапіў маскоўскі гаспадар Іван III, але паводле мірнай дамовы, вярнуў яго вялікаму князю Аляксандру. У 1500 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
У 1613 годзе Сярпейск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у склад Смаленскага павету Смаленскага ваяводзтва. У 1632 годзе места захапілі маскоўскія войскі.
Захавалася сьведчаньня азначэньня жыхароў Сярпейску ліцьвінам (літвой): паводле роспыту 1632 году аднаго з палонных, «людзі Сярпейскага павету» азначаліся як «Літва і Рускія»[1].
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПаводле Палянаўскай дамовы 1634 году Сярпейск апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1776 годзе места стала цэнтрам павету ў Калускім намесьніцтве. У 1777 годзе ўлады даравалі Сярпейску герб. Пазьней места ўвайшло ў склад Мяшчоўскага павету.
У пачатку XX ст. у Сярпейску быў пляц, 14 вуліцаў і 2 завулкі, дзеялі 3 царквы, працавалі расейская прыходзкая вучэльня, паштовая станцыя, палатняная і прадзільная фабрыкі, штогод праводзілася 2 кірмашы. У гэты час адзначалася, што ў Калускай губэрні жыхароў правабярэжжа ракі Угры (у тым ліку Мяшчоўскага павету, куды ўваходзіў Сярпейск) усё яшчэ называюць «літвой»[a][2].
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1919 годзе Сярпейск пазбавілі статусу места. У 1929 годзе сяло ўвайшло ў склад новаўтворанага Мяшчорскага раёну Сухініцкай акругі Заходняй вобласьці (з 1937 году Смаленскай, з 1944 году Калускай вобласьці).
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 766 чал.; 1889 год — 1818 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 1053 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2012 год — 1265 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Сярпейску працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Царква Сьвятога Мікалая (1771)
- Царква Сьвятога Спаса (1783)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 400.
- ^ Зеленин Д. К. Великорусские говоры с неорганическим и непереходным смягчением задненебных согласных в связи с течениями позднейшей великорусской колонизации. — СПб., 1913. С. 253.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 457.
Літаратура
рэдагаваць- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.