Е́льня — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9168 чалавек. Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.

Ельня
лац. Jelnia
рас. Ельня
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Герб Ельні Сьцяг Ельні
Першыя згадкі: 1150
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская
Муніцыпальны раён: Ельнянскі
Плошча: 15 км²
Вышыня: 230 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: +7 48146
Паштовы індэкс: 216330
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д. / 54.56667; 33.16667Каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д. / 54.56667; 33.16667
Ельня на мапе Расеі
Ельня
Ельня
Ельня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ельня — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць

Упершыню Ельня ўпамінаецца ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя, калі яна ўваходзіла ў склад Смаленскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

рэдагаваць

У 1404 годзе Ельня далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1447 годам яна ўпамінаецца як вёска Дварэцкай воласьці. У 1500 годзе па бітве на Вядрошы маскоўскія войскі ўзялі тут у палон Канстантына Астроскага[2]. У 1507 годзе пасля вялікага князя Жыгімонта Старога запатрабавалі ад маскоўскага гаспадара Васіля Іванавіча вяртаньня ўсіх «Літоўскіх гарадоў, валасьцей, земляў, вод...», сярод якіх упаміналася Ельня.

У 1552 годзе Ельня трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржаы. У 1618 годзе места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшло ў Смаленскі павет Смаленскага ваяводзтва.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхара Ельні ліцьвінам: «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[5].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Ельню захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Ельня апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. За маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II яна стала «царскім сялом», жыхары якога пастаўлялі ласёў на патрэбы палац. У 1776 годзе Ельня зноў стала местам, цэнтрам павету Смаленскай губэрні. 10 кастрычніка 1780 году ўлады даравалі месту герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны»[6].

Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 84,74% насельніцтва Ельнянскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,71%[7]. У канцы XIX ст. у Ельні было 565 дамоў, дзеялі 2 цэрквы, працавалі расейскія трохклясная меская і жаночая прыходзкая вучэльні.

Паводле этнаграфічнага дасьледаваньня пачатку XX стагодзьдзя, жыхароў правабярэжжа ракі Ўгры (бярэ пачатак у вёсцы Бабічах за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ельні) называлі «літвой»[b][9].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[10]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 19 ліпеня 1941 да 30 жніўня 1943 году Ельня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3861 чал., у тым ліку 1 каталік[11]
  • XX стагодзьдзе: 1992 год — 9,5 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 9991 чал.; 2017 год — 9168 чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Транспарт

рэдагаваць

Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Ельнянскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гарадзішча
  • Чыгуначная станцыя (канец XIX ст.)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятога Спаса (1792—1796)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1857)
  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[3] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  2. ^ рас. «до сих пор еще левобережные приугорцы зовут заугорских Литвою»[8]
  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx (рас.)Росстат, 2024.
  2. ^ Грынявецкі В. Ельня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 616.
  3. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  4. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  5. ^ Материалы для истории раскола за первое время его существования. Т. 3, ч. 3. — М., 1878. С. 340.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 161.
  7. ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  8. ^ Дурново Н. Диалектологическая карта Калужской губернии // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 76, № 1. — СПб., 1904. С. 24.
  9. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  11. ^ Sulistrowski F. Jelnia // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 559
  12. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць