Станіслаў Осьцікавіч
Станіслаў Осьцікавіч (Станька; ? — па 1460) — літоўскі баярын, пачынальнік роду Осьцікавічаў.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1460 |
Род | Осьцікавічы |
Бацькі | Крысьцін Осьцік Ганна |
Дзеці | Рыгор, Ганна |
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanislaus Ostykowicz, Станько Остикович[1].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Осьціка гербу «Трубы», кашталяна віленскага, і Ганны (зь нявысьветленага роду). Меў братоў Радзівіла, Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку).
Упершыню ўпамінаецца ў тэстамэнце свайго бацькі 1442 году. У 1446—1447 гадох разам з братамі Міцькам і Барткам атрымаў даньнікаў. У 1460 годзе выступаў як сьведка ў касьцельнай данацыі Ганны Крупскай, удавы Яна Давойнавіча.
Няма зьветак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці[2]:
- Рыгор (каля 1478—1519), маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519)
- Ганна, якая выйшла замуж за Юрыя Зяновіча
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4