Міхайла Кезгайлавіч
Міхайла Кезгайлавіч (Міхал Кезгайла; каля 1410—1476) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасна намесьнік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1405 каля 1410 |
Памёр | 1476 |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
Ад вялікага князя Казімера атрымаў частку Лукомльскай воласьці (пазьнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Наваградзкім павеце, воласьці Бакшты (пазьнейшыя Дукора і Сьмілавічы) у Менскім павеце, у 1465 годзе — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[1].
Імя
рэдагавацьГеза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[4], германскага gaizá 'завостраны кій'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michael alias Keszgal capitanues Samagitiae (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Michael Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[8]; пан Михаило Кезкгаилович (1440—1492 гады)[9]; пан Михал Кезкгаил (7 лістапада 1442 году)[10]; Michael alias Kenszgal (1445 год)[11]; Michaele Keyzgalovicz (6 красавіка 1459 году)[12]; Михайло (10 сакавіка 1463 году)[13]; nos Michael Gyeszgalowycz (28 лютага 1476 году)[14].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Яна, Пятра, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.
Быў паплечнікам вялікага князя Казімера, у часе выездаў якога кіраваў дзяржаўнымі справамі.
Выступаў супраць Флярэнтыйскай уніі, хоць і быў каталіком[15]. Фундаваў родавую капліцу Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Віленскай катэдры[16].
Не пакінуў нашчадкаў.
Мова і культура
рэдагавацьУ сваім лацінамоўным наданьні капліцы Віленскай катэдры, зробленым у 1476 годзе, упамінаў «народныя» тэрміны і выразы «пуды» (pvdy), «устаў» (vstaw), «ушатцы» (alias vszaczcze) і чатыры «кулі ліпцу» (kule lipczv) (збаны ліпавага мёду), а ў наданьні таго ж году касьцёлу ў сваёй вотчыне Дзявалтаве ўпамінаў меру «грычыхі» (alias griczychi), «конюхаў» (alias conyvchi) і «пуды» (pvdy) мёду[17]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 110.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 589.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39, 40, 41, 53, 54, 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
- ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 51.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 12.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 429.
- ^ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
- ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, Nr. 11—12, 1913.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)