Шырвінты
Шырвінты (лет. Širvintos) — места ў Летуве, на рацэ Шырвінце. Адміністрацыйны цэнтар Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 5692 чалавекі. Знаходзяцца за 50 км ад Вільні.
Шырвінты | |||||
лет. Širvintos | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1475 | ||||
Горад з: | 1950 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Насельніцтва: | 5692 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-19001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°02′10″ пн. ш. 24°58′10″ у. д. / 55.03611° пн. ш. 24.96944° у. д.Каардынаты: 55°02′10″ пн. ш. 24°58′10″ у. д. / 55.03611° пн. ш. 24.96944° у. д. | ||||
Шырвінты на мапе Летувы ![]() ![]() Шырвінты | |||||
![]() | |||||
http://www.sirvintos.lt/ |
Шырвінты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Шырвінты датуецца 1475 годам, калі тут збудаваі першы касьцёл.
У 1644 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Мусьніцкай воласьці Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шырвінты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Па тым, як праз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір, у 1879 годзе тут заснавалі паштовую станцыю. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 89 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шырвінты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы часРэдагаваць
У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Шырвінтаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы.
У 1950 годзе Шырвінты атрымалі статус места і сталі цэнтрам раёну.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 778 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5692 чал.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855—1860)
- Могілкі старыя каталіцкія, капліца (XIX ст.)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Сынагога
- Царква (1860-я; мураўёўка)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Krzywicki J. Szyrwinty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 127.