Судзімонт Доргевіч
Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — па 15 жніўня 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вялікі літоўскі (1409), староста крэўскі (1433—1434).
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1390 |
Памёр | 1440 |
Род | Судзімонтавічы[d] |
Бацькі | Дорг |
Дзеці | Алехна, Мікалай Кміта, Іван (Івашка) |
Валодаў маёнткамі каля Крэва (Хожава, Талятава, Палачаны, Лучаны).
Імя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Судзімонт (імя)
Імя Судзімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Судзімонт складаецца з фармантаў -суд-, які паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudimunth nostre curie pincerna (23 траўня 1409 году)[4]; Sudymunth (29 красавіка 1431 году)[5]; Sudimundi Dorgyeowicz[6], Sudimundi Dorgeowycz[7] (Sudimund Dorgewicz[8]; 1 верасьня 1431 году); Segmund Dorgewicz (15 траўня 1432 году)[9]; Sudimundi Creviensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[10]; Sugimund Crewensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[11]; пану Судимонъту Доркгевичу (Судимонът Доркгевич[8], 1440—1492 гады)[12].
Біяграфія рэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Дорга.
У 1431 годзе быў паслом вялікага князя літоўскага Сьвідрыгайлы да караля польскага Ягайлы. Браў удзел у складаньні 1 верасьня 1431 году замірэньня ў Чартарыйску, якім завяршылася Луцкая вайна 1431 году. Таксама браў удзел у складаньні Хрыстмэмэльскай умовы 1432 году зь Лівонскім ордэнам.
Па прыходзе да ўлады вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (1432 год) стаў на яго бок. Як староста крэўскі браў удзел у складаньні Троцкай уніі 1433 году і Гарадзенскай умовы 1434 году[13]. Упамінаецца ў кнізе «данін» Казімера[14].
Меў сыноў Алехну, Мікалая Кміту і Івана (Івашку).
Мова і культура рэдагаваць
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год)[15] прывесіў пячаць з рускім надпісам[16]:
ПЕЧ(А)ТЬ П(А)НА С(У)Д(ЫМОНТА)
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў. — Менск, 1993.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18, 25.
- ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 260.
- ^ Полехов С.В., Наумов Н.Н. Татарская тематика в переписке сановников Тевтонского ордена. 1431–1432 гг. // Золотоордынское обозрение. 2020. Т. 8. № 4. С. 787.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 304.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 89.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 90.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
Літаратура рэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Korczak L. Sudymunt Dorgiewicz h. własnego // PSB. T. XLV/3. — Warszawa; Kraków, 2008. S. 353—354.
- Полехов C. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. — М.: Индрик, 2015. — 711 с,
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Валеры Пазднякоў, Судзімонт Доргевіч, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»