Герб Поразава — геральдычны сымбаль Поразава, нададзены мястэчку вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 1 чэрвеня 1616 году: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[1]. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 14 чэрвеня 2007 году[2].

Герб Поразава

Афіцыйнае апісаньне:

Герб мястэчка Поразава Сьвіслацкага раёну ўяўляе сабою барокавую тарчу, у блакітным полі якой на залатым паўмесяцы выява постаці Панны Марыі ў залатой кароне, чырвона-сініх адзеньнях, на руках якой немаўля Ісус у залатой кароне, белым адзеньні. Над іх галовамі — залатыя німбы.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб городского поселка Порозово Свислочского района представляет собой барочный щит, в голубом поле которого на золотом полумесяце изображена фигура Девы Марии в золотой короне, красно-синих одеждах, на руках которой младенец Иисус в золотой короне, белой одежде. Над их головами — золотые нимбы.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. №279 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц и территориальных единиц Гродненской области»

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.