Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў (Багудзенкі)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў
Палац Бутаўт-Андрайковічаў
Палац Бутаўт-Андрайковічаў
Краіна Беларусь
Мястэчка Поразаў
Каардынаты 52°56′47.95″ пн. ш. 24°22′43.22″ у. д. / 52.9466528° пн. ш. 24.3786722° у. д. / 52.9466528; 24.3786722Каардынаты: 52°56′47.95″ пн. ш. 24°22′43.22″ у. д. / 52.9466528° пн. ш. 24.3786722° у. д. / 52.9466528; 24.3786722
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў

Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Поразаве. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Росі, у мясцовасьці Багудзенках[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з палаца і парку.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Палац, да 1939 г.
 
Палац, да 1939 г.

Сядзіба ў Багудзенках сфармавалася ў сярэдзіне XIX ст. Тады ж збудавалі драўляны палац.

За савецкім часам у палацы разьмясьцілася лякарня.

Архітэктура

рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты высокім ламаным дахам. Стаіць на падмурку з драўляных брусоў. Сьцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаюцца на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. З тарцоў узвышаюцца дзьве 2-павярховыя вежападобныя алькежы, завершаныя сьпічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход паз 4-слуповы ганак. У аздобе фасадаў выкарыстоўваецца разьба (балясіны, валюты, ліштвы).

Пачатковы анфілядны плян будынка зьмянілі на калідорны. Інтэр’еры не зьберагліся.

Парк рэгулярнага пляну мае сыстэму узаемна пэрпэндыкулярных алеяў. Перад галоўным фасадам палаца разьмяшчаецца круглы партэр. Сярод насаджэньняў пераважаюць таполя і ліпа[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Палятаева, 74/6
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000482