Поразаў

мястэчка ў Беларусі

Поразаў[2] (з 1958 году — Поразава[3]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні; аўтамабільныя дарогі на Сьвіслач, Ваўкавыск, Ружаны.

Поразаў
лац. Porazaŭ
Вуліца і касьцёл
Вуліца і касьцёл
Герб Поразава Сьцяг Поразава
Першыя згадкі: 15 стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 29 чэрвеня 1518
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
СельсаветПасялковы савет: Поразаўскі сельсаветПоразаўскі
Насельніцтва: 864 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231982
СААТА: 4252857907
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д. / 52.93667; 24.36694Каардынаты: 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д. / 52.93667; 24.36694
Поразаў на мапе Беларусі ±
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.

 
Поразаў, з мапы 1554 г.
 
Поразаў, з мапы 1565 г.
 
Поразаў, з мапы 1613 г.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Porozow (29 чэрвеня 1460 году[4] і 1744 год[5]); Порозов (1553 год)[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна[7]). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:

  …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое…  

У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[8]. У 1645 годзе сярод вернікаў Поразаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Капліца-пахавальня Бутаўт-Андрайковічаў, 1902 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету[9] Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[10]. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[11].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Поразаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Поразаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Поразаў увайшоў у склад Беларускай ССР[13]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету[14][15]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве[16].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 207 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 124, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 79[17]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 юдэяў[18]; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[19]; 1998 год — 1450 чал.[20]; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[21]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 913 чал.[23]; 2017 год — 900 чал.[24]; 2018 год — 864 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Сьвіслацкая вуліца[25]
Крапіўніцкая вуліца
Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца
17 верасьня вуліца Маташанская вуліца
Царкоўная вуліца
Мсьцібаўская вуліца
Леніна вуліца Слонімская вуліца[25]
Ружанская вуліца
Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Ваўкавыская вуліца
Гарнастаевіцкая вуліца
Пралетарская вуліца
Сацыялістычная вуліца Суботка вуліца
Польная вуліца
Якуба Коласа вуліца Навадворская вуліца
Берасьцейская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца[26]

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.

  • ААТ «Сьвіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл

1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Поразаве і суседняй вёсцы Карэвічы[27].

Славутасьці

рэдагаваць
 
Сынагога
  • Юлія Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф; стаяла ля вытокаў дзяржаўнай рэгістрацыі беларускіх друкаваных выданьняў, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі
  • Нота Казлоўскі (1906—1972) — мастак і дызайнэр жыдоўскага паходжаньня
  • Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная акторка, празваная «маці жыдоўскага тэатру»
  • Яўген Паплаўскі (нар. 1959) — кампазытар
  • Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 308
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 264.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  7. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 461.
  8. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 497.
  10. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  12. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  13. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  14. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок (рас.)
  15. ^ Порозовский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.), Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Перечень наименований географических объектов, изменивших род объекта в 2013 году (рас.), Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  18. ^ Krzywicki J. Porozów // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 826.
  19. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  20. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 550.
  21. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 511.
  22. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  25. ^ а б Плян Поразава 1868 году
  26. ^ Назвы вуліц у Поразаве (рас.)
  27. ^ Вікторыя Целяшук. «Каб усё радзіла і пладзіла» // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2019. — № 239 (29106). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць