Вуглярод
Вуглярод, вуглец, вуглятвор (па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Часам завецца «вугаль»[1]. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Ізатоп 12C зьяўляецца эталонам для азначэньня атамнай адзінкі масы[3]. Вуглярод вядомы са старажытных часоў[4] у выглядзе алмаза ды графіта[5].
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Антрацыт (зьмяшчае 95% вугляроду) ![]() алмаз ды графіт | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Вуглярод, C, 6 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 14, 2, p | ||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 12,01115 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [He] 2s2 2p2 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 4![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 3,52 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (графіт) 2,25 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (аморфны) 1,9 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 3550 °C, 6420 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 4827 °C, 8721 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 20,5 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 13,75*10-6Ω·м | ||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 80-220 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 2,10 мкм/(м·K) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 2, 3, 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,55 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 160 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 75 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 177 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-44-0 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і тлена. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця. Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля кісьлі, ён складае каля 18,5% ад масы чалавека[6].
Прыродныя крыніцыРэдагаваць
Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). Каля траціны сусьветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках[7]. У атмасфэры знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.
ПрымяненьнеРэдагаваць
Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лякафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.
Алятропныя мадыфікацыі вугляродуРэдагаваць
- аморфны вуглярод (анг. amorphous carbon);
- графіт;
- алмаз;
- фулерэн (анг. fullerene);
- анг. buckyball ці buckminsterfullerine
- вугляродная нанатрубка (анг. carbon nanotube);
- графэн;
- вугляродная нанапочка (анг. carbon nanobude);
- вугляроднае нанавалакно (анг. carbon nanofibers);
- лансдэйліт (анг. lonsdaleite);
- шкляны вуглярод (анг. glassy carbon);
- вугляроднае нанашумавіньне (анг. carbon nanofoam);
- карбін (анг. carbyne).
ІзатопыРэдагаваць
Штучна атрыманыя ізатопы вуглярода с атамнымі масамі ад 8 да 22.
Ізатоп | Натуральная частотнасьць | t1/2 | Радыеактыўнасьць | Энэргія распаду МэВ | Прадукт распаду |
---|---|---|---|---|---|
11C | 20,4 хв | β+ | 0,961 | 11B | |
12C | 98,9% | стабільны | |||
13C | 1,1% | стабільны | |||
14C | 5730 год | β- | 0,060 | 14N |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Укладальнікі: А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. — Менск: Нацыянальная выдавецкая кампанія "Беларусь-Тэхналёгія", 1993. — С. 30. — 1000 ас.
- ^ «Carbon – Naturally occurring isotopes». WebElements Periodic Table.
- ^ Майсяйчук К. Л. Вуглярод // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 286.
- ^ History of Carbon(анг.). University of Kentucky Center for Applied Energy Research. Архіўная копія ад 1 лістапада 2012 г.
- ^ Зломанов В. П. УГЛЕРОД // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://web.archive.org/web/20201123131022/https://bigenc.ru/chemistry/text/4214872 Дата обращения: 28.09.2020
- ^ Reece, Jane B. (31 October 2013). «Campbell Biology» (10 ed.). Pearson. ISBN 9780321775658
- ^ Леанід Лахманенка. Як Бартэніха выйшла на міжнародную арбіту // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2011. — № 131 (26995). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
ЛітаратураРэдагаваць
- Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 625. — ISBN 5-9221-0534-X
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Carbon Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. (May 13, 2020). Праверана 28 верасьня 2020 г.