Моль
асноўная адзінка вымярэньня колькасьці рэчыва ў сыстэме СІ
Моль — адзінка вымярэньня колькасьці рэчыва, што ўтрымлівае такую ж колькасьць структурных адзінак (іёнаў, малекулаў, атамаў), што і 0,012 кг вугляроду-12. Выкарыстаньне молю для абазначэньня колькасьці рэчыва папулярызаваў францускі хімік Шарль Фрэдэрык Жэрар.
Кратныя і дзельныя адзінкі
рэдагавацьДзясятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 моль | дэкамоль | дамоль | damol | 10-1 моль | дэцымоль | дмоль | dmol |
102 моль | гэктамоль | гмоль | hmol | 10-2 моль | сантымоль | смоль | cmol |
103 моль | кілямоль | кмоль | kmol | 10-3 моль | мілімоль | ммоль | mmol |
106 моль | мэгамоль | Ммоль | Mmol | 10-6 моль | мікрамоль | мкмоль | µmol |
109 моль | гігамоль | Гмоль | Gmol | 10-9 моль | нанамоль | нмоль | nmol |
1012 моль | тэрамоль | Тмоль | Tmol | 10-12 моль | пікамоль | пмоль | pmol |
1015 моль | пэтамоль | Пмоль | Pmol | 10-15 моль | фэмтамоль | фмоль | fmol |
1018 моль | экзамоль | Эмоль | Emol | 10-18 моль | аттамоль | амоль | amol |
1021 моль | зэтамоль | Змоль | Zmol | 10-21 моль | зэптамоль | змоль | zmol |
1024 моль | ётамоль | Імоль | Ymol | 10-24 моль | ёктамоль | імоль | ymol |
Заўвага: адзінка вымярэньня ёктамоль можа выкарыстоўвацца толькі фармальна, бо такая малую колькасьць рэчыва павінна вымярацца асобнымі часьцінамі (1 ім роўны 0,602 часьціны).