Астат (ад грэц. astatos — «няўстойлівы», па-лацінску: Astatium) At — хімічны элемэнт 17 (VIIa) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 85. Самы цяжкі галяген. Вядомы 31 ізатоп астату з масавымі нумарамі ад 193 да 223 і яны ўсе радыяактыўныя. Утрыманьне ў прыродзе крайне нязначнае. Самы рэдкі элемэнт, які сустракаецца на Зямлі. Ён увесь час утвараецца ў паверхневым пласце Зямной кары, але хутка распадаецца. Назіраюцца ізатопы 218At ад радыяактыўнага шэрагу распаду ўрана, 216At ад радыяактыўнага шэрагу тору, 215At і 219At ад радыяактыўнага шэрагу актыну. Паводле ацэнак, у кожны момант існуе менш за 30 мг At. Упершыню атрыманы у 1940 годзе. Дэйлам Корсанам (Dale R. Corson), Кэнэтам МакКэнзі (Kenneth R. MacKenzie), Эміліё Сэгрэ ва Унівэрсытэце Каліфорніі (ЗША). Яны апраменьвалі 209Bi альфа-часьцінкамі ад цыклятрона. У выніку атрымліваўся ізатоп 211At і два нэўтрона. Акрамя названага мэтаду атрыманьня астат таксама атрымліваюць апрамяненьнем тору альфа-часціцамі высокіх энэргій. У лябараторных умовах удаецца атрымаць усяго каля 0,001 мкг астату. Пры гэтым яго прыходзіцца ахаладжаць, бо з-за хуткага радыяактыўнага распаду ён награваецца і выпарваецца. Агулам дагэтуль штучна атрымана ўсяго каля 0,05 мкг астату і фактычна ўвесь ён ужо распаўся. З-за таго, што астат так цяжка атрымаць у вялікай колькасьці, на сёньняшні дзень ён не выкарыстоўваецца нідзе акрамя фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў. З-за высокай радыёактыўнасьці астат вымагае сур'ёзных захадаў бясьпекі. Па хімічных уласьцівасцях падобны да немэталу ёду. У прыватнасьці, лічыцца, што ўнутры арганізма вышэйшых жывёлаў астат гэтаксама як і ёд будзе назапашвацца ў шчытападобнай залозе. Паводле шэрагу іншых хімічных уласьцівасьцяў астат падобны да мэталаў палёну і бісмуту.
|
Выгляд
|
---|
|
Агульная інфармацыя
|
---|
Назва, сымбаль, атамны нумар
|
Астат, At, 85
|
---|
Катэгорыя элемэнту
|
Паўмэталы
|
---|
Група, пэрыяд, блёк
|
17, 6, p
|
---|
Адносная атамная маса
|
(210) г·моль−1 |
---|
Канфігурацыя электронаў
|
[Xe] 4f14 5d10 6s2 6p5 |
---|
Электронаў у абалонцы
|
2, 8, 18, 32, 18, 7
|
---|
Фізычныя ўласьцівасьці
|
---|
Колер
|
срэбны
|
---|
Фаза
|
цьвёрдае цела
|
---|
Шчыльнасьць (пры п. т.)
|
(ацэнка) 6,4 г·см−3 |
---|
Тэмпэратура плаўленьня
|
575 K, 302 °C, 576 °F
|
---|
Тэмпэратура кіпеньня
|
(ацэнка) 337 °C
|
---|
Удзельная цеплыня плаўленьня
|
6 кДж·моль−1 |
---|
Удзельная цеплыня выпарваньня
|
40 кДж·моль−1 |
---|
Цеплаправоднасьць
|
(300 K) (ацэнка) 1,7 Вт·м−1·K−1 |
---|
Уласьцівасьці атама
|
---|
Ступені затляненьня
|
−1, +1, +3(?), +5, +7(?)
|
---|
Электраадмоўнасьць
|
2,2
|
---|
Энэргіі іянізацыі
|
1-я: 920 кДж·моль−1 |
---|
Атамны радыюс (разл.)
|
127 пм
|
---|
Кавалентны радыюс
|
150 пм
|
---|
Іншыя характарыстыкі
|
---|
Нумар CAS
|
7440-68-8
|
---|
Найбольш стабільныя ізатопы
|
---|
Асн. артыкул: ізатопы астату
|
|
|