Стронц
Стронц (па-лацінску: Strontium), Sr — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 38. Серабрыста-белы мэтал.
16-е месца па распаўсюджанасьці ў зямной кары сярод элемэнтаў. Буйныя радовішчы — у Вялікабрытаніі, Нямеччыне, ЗША, Расеі, Таджыкістане.