Нэон

хімічны элемэнт з атамным нумарам 10

Нэон (па-лацінску: Neonum) Ne — хімічны элемэнт 18 (VIII) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 10. Нягледзячы на тое, што нэон вельмі распаўсюджаны элемэнт у Сусьвету, ён даволі рэдкі на Зямлі. Бескаляровы, ня мае паху.

Фтор ← Нэон
He

Ne

Ar
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Нэон, Ne, 10
Катэгорыя элемэнту Інэртныя газы
Група, пэрыяд, блёк 18, 2, p
Адносная атамная маса 20,180 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [He] 2s2 2p6
Электронаў у абалонцы 2 8
Фізычныя ўласьцівасьці
Шчыльнасьць (пры п. т.) 0,9·10-3 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 1,444 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня -249 °C, -415,46 °F
Тэмпэратура кіпеньня -246,048 °C, -411 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня 20,5 кДж·моль−1
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,0491 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 435[1] м/с
Уласьцівасьці атама
Энэргіі іянізацыі 1-я: 2080 кДж·моль−1
2-я: 3952 кДж·моль−1
3-я: 6122 кДж·моль−1
Радыюс Ван дэр Ваальса 160 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-01-9
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
20Ne 90,48% 20Ne зьяўляецца стабільным пры 10 нэўтронах
21Ne 0,27% 21Ne зьяўляецца стабільным пры 11 нэўтронах
22Ne 9,25% 22Ne зьяўляецца стабільным пры 12 нэўтронах
Лямпа, запоўненая нэонам

інэртны газ бяз паху і смаку ў стандартных умовах, нэон дае розныя чырванавата-аранжавае сьвятленьня пры выкарыстанні ў любой нізкавальтовай лямпе. Нэон лягчэйшы за паветра. Другі пасьля гелю інэртны газ паводле лёгкасьці[2]. Нэона ў 3,5 разоў больш за гель у атмасфэры Зямлі[3]. Назва "нэон" паходзіць ад грэцкага neos («новы»). Адкрыты адначасова з крыптонам[4] у 1898 годзе сэрам Ўільямам Рамзаем ды Морысам Травэрсам пры дасьледаваньні фракцыі вадкага паветра[5].

Прыродныя крыніцы

рэдагаваць

Паветра — адзіная крыніца нэону. У сухім паветры 0,0018 % нэона паводле аб'ёму. Доля нэона на Зямлі большая, чым у Сусьвеце.

Прымяненьне

рэдагаваць

Напаўняльнік люмінэсцэнтных, індыкатарных лямпаў, газасьветлавых трубак (у сумесі з азотам), геле-нэонавага лазэра. Упершыню нэонныя знакі зьявіліся ў 1920-я.

  1. ^ CRC Handbook of Chemistry and Physics / Editor David R. Lide, Jr. — 78th edition. — 1997. — С. 14-37.
  2. ^ Neon (Ne) - Chemical properties, Health and Environmental effects (анг.). Lenntech B.V.. Праверана 2 кастрычніка 2020 г.
  3. ^ Neon (анг.) Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. (January 17, 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020 г.
  4. ^ Неон // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. — С. 285.
  5. ^ Жиров А. И. НЕОН // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://old.bigenc.ru/chemistry/text/2260122 Дата обращения: 05.03.2023

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць