Азот
Азот, N (па-грэцку: ázōos — «безжыцьцёвы»; па-лацінску: Nitrogenium, па-грэцку: nitron — «натуральная сода, салетра») — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы з атамным нумарам 7 і атамнай масай 14,0067. Быў упершыню выяўлены і вылучаны шатляндзкім лекарам Дэніелам Рэзэрфордам у 1772 годзе, незважаючы на тое, што Карл Вільгэльм Шээле і Гэнры Кавэндыш незалежна адзін ад аднаго таксама выявілі яго прыкладна ў той жа час. Рэзэрфорд, як правіла, лічыцца першаадкрывальнікам таму што ягоная праца была апублікаваная першай. Назва «азот» была прапанаваная францускім хімікам Антуанам Лявуазье.
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
газа бяз колеру | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Азот, N, 7 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 15, 2, p | ||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 14,0067 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | 2s²2p³ | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 5 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||
Колер | бяз колеру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | газа | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 1,165×10-3 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 63,29 K, -209,86 °C, −345,8 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 77,4 K, -195,8 °C, −320,4 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Крытычны пункт | 126,2 K, 3,9 МПа | ||||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | ||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,02598 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | -3,3,5 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 3,05 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 71 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 70 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 154 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Азот зьяўляецца самым лёгкім чальцом групы 15 пэрыядычнай табліцы элемэнтаў і зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных элемэнтаў у Сусьвеце. Пры стандартнай тэмпэратуры і ціску, два атамы элемэнту зьвязваюцца адзін з адным, утвараючы дыазот, то бок свадобны азот — двухатамны газ бяз колеру і паху з формулай N2. Дыазот складае каля 78% аб’ёму атмасфэры Зямлі, што робіць яго найбольш распаўсюджаным нязьвязаным элемэнтам. Азот зьмяшчацца ва ўсіх арганізмах, у асноўным у амінакісьлях, нуклійных кісьлях (ДНК і РНК), а таксама ў малекулах адэназынатрыфасфату (АТФ). Чалавечае цела зьмяшчае каля 3% азоту паводле масы, і зьяўляецца чацьвёртым самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізме пасьля кіслароду, вугляроду і вадароду. Азотны цыкль апісвае рух элемэнту азоту з паветра, у біясфэру і арганічныя злучэньні, а затым назад у атмасфэру.
Прыродныя крыніцы
рэдагавацьПрамысловае значэньне з прыродных крыніцаў мае толькі атмасфэрны азот і радовішчы двух яго мінэралаў — натравая (чылійская) NaNO3 і калевая (індыйская) KNO3 салетры.
Выкарыстаньне
рэдагавацьЗвыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сынтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасьці азотавага квасу, угнаеньняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.
Свабодны газападобны азот выкарыстоўваецца і ў якасьці інэртнага асяродзьдзя пры атрыманьні сынтэтычных валокнаў, чыстых мэталаў і сплаваў.
Вадкі азот патрэбны для стварэньня нізкіх тэмпэратураў у крыягеннай тэхніцы.
У хімічнай прамысловасьці азот азот выкарыстоўваецца для абароны ад затляненьня і іншых рэакцый рэчываў. Азот уваходзіць у сумесі газаў, якія моцна ўзаемадзейнічаюць. Азот зьяўляецца добрым правадніком для адводу цяпла і дазваляе аддзяляць хімічныя злучэньні, каб паменшыць небясьпеку пажараў ці выбухаў. У харчовай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для захаваньня прадуктаў ад затляненьня, зьяўленьня цьвілі і насякомых. Вадкі азот выкарыстоўваецца для халоднай сушкі і ў халадзільных устаноўках. У электрычнай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для недапушчэньня затляненьня і іншых хімічных рэакцый, у вытворчасьці ізаляцыі кабэляў і для абароны рухавікоў. Азот знаходзіць прымяненьне ў мэталюргічнай прамысловасьці для зваркі і паяньня, у якіх ён недапушчае затляненьня, карбюрацыі і дэкарбюрацыі. Дзякуючы там, што азот мала ўступае ў хімічныя рэакцыі, ён выкарыстоўваецца ў вытворчасьці пеністых ці элястычнай гумы, плястыкаў і элястамэраў. У мэдыцыне хуткая замарозка вадкім азотам можа выкарыстоўвацца для захаваньня крыві, шпіку, тканін, бактэрый і кнуры[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 626. — ISBN 5-9221-0523-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАзот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў